Акруговая экзаменацыйная камісія апублікавала вынікі выпускных іспытаў у 2022 годзе па асобных школах.
Сярод бельскіх агульнаадукацыйных ліцэяў беларускі зноў мае лепшы вынік, гэта значыць, ІІ агульнаадукайны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. Тут выпускны бал склаў 90 працэнтаў, паведамляе «Радыё Рацыя».
Слабейшы вынік у выпускнікоў ліцэю № 1 імя Тадэвуша Касцюшкі. Тут выпускны бал склаў 88 працэнтаў.
Вынікі абедзвюх навучальных установаў вышэйшыя за сярэдні па ваяводстве.
А якія вынікі ў Гайнаўскім павеце?
Выпускнікі Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы таксама паказалі высокі ровень. Выпускны бал склаў 92 працэнты.
Вельмі добрым вынікам можа пахваліцца і Белавежскі лясны тэхнікум – выпускны бал 91 працэнт.
Балы абедзвюх школ значна вышэйшыя за нацыянальны і рэгіянальны выпускны бал.
Выпускнікі польскага ліцэя імя Марыі Кюры-Складоўскай у Гайнаўцы атрымалі выпускны бал толькі 64%, што значна ніжэй за сярэдні па ваяводстве і па краіне.