Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускую валянтэрку з Бучы высылаюць з Украіны

09.07.2022 общество
Беларускую валянтэрку з Бучы высылаюць з Украіны

Карына Пацёмкіна павінна пакінуць тэрыторыю Ўкраіны да 15 ліпеня.

Беларуская валянтэрка з Бучы Карына Пацёмкіна павінна пакінуць тэрыторыю Ўкраіны да 15 ліпеня. Пра гэта беларуска паведаміла ў сваім «Фэйсбуку», апублікаваўшы фота з адпаведным штампам у пашпарце, перадае «Радыё Свабода».

Да гэтага ў Карыны Пацёмкінай не прынялі дакумэнты для падачы на часовы від на жыхарства ва Ўкраіне. Паводле дзяўчыны, яна прыйшла ў міграцыйную службу, каб падаць дакумэнты на афармленьне часовага віду на жыхарства, выкарыстоўваючы для гэтага падставу «валянтэрства ў арганізацыі». Але пакет дакумэнтаў, у тым ліку падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, не прынялі, кажа Пацёмкіна.

Пазьней супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў Пацёмкінай пашпарт і сказала, што ў яе будзе штраф, але «мінімальны, бо яна валянтэрка».

Дагэтуль на тэрыторыі Ўкраіны Пацёмкіна заставалася бязь віду на жыхарства і жыла ў Бучы. Паводле самой дзяўчыны, яна «проста легальна заставалася на тэрыторыі Ўкраіны 180 дзён», дакумэнты на палітычны прытулак яна не падавала, толькі патэлефанавала ў міграцыйную службу, і ёй сказалі, што на ваенным становішчы яны не прымаюць заявы на ўцякацтва, але «званок зафіксавалі і ператэлефануюць як скончыцца вайна».

30 чэрвеня Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валянтэрскую дзейнасьць ва Ўкраіне.

Раней праваабаронца Анісія Казьлюк пісала, што беларус Дзяніс Дашчынскі, якому таксама паставілі такі штамп у пашпарце з абавязаньнем пакінуць Украіну, выехаў і на мяжы яму паведамілі, што дадзены штамп прыраўноўваецца да дэпартацыі і што вярнуцца назад ва Ўкраіну ён зможа не раней, чым праз 90 дзён.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]