Ён загiнуў на Данбасе два гады таму.
Учора, 13 ліпеня, у варшаўскім касцёле Святога Аляксандра ушаноўвалі памяць Міколы Ільіна, беларускага добраахвотніка, парамедыка, які загінуў на Данбасе два гады таму.
Мікола Ільін быў героем Плошчы Каліноўскага 2006г, вымушаны быў з'ехаць з Беларусі, атрымаў у Эстоніі адукацыю, а пасля і грамадзянства, меў пазыўны "Эстонец".
Распачалося ўшанаванне памяці героя імшой, на якой прысутнічалі беларусы, украінцы, а таксама Амбасадар Эстоніі Марцін Роджэр і Консул Юрго Лоо.
Вечар памяці адкрыўся выступам ксяндза Вячаслава Барка, які перадаў слова ганароваму госцю - Консулу Эстоніі Юрго Лоо.
З прамовамі выступілі:
- Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху Салідарнасці "Разам";
- Наталка Панченко (Украіна), лідарка ЕўраМайдан-Варшава;
- Наталля Радзіна, галоўны рэдактар парталу "Хартыя 97";
- Алена Талстая, сустаршыня Руху Салідарнасці "Разам";
- Яўген Дудкін, кіраўнік варшаўскай суполкі БХД.
Па Zoom на вечарыне выступілі сябры і блізкія Міколы Ільіна: яго былая нявеста Саша Боршч, сябры і пабрацімы, якія ўключаліся з фронта Олег Хмылевскiй і Олексій Навродський, сябра з Эстоніі Станіслаў Ламанаў і сяброўка з Нью-Ёрка Валянціна Бардакова, а таксама арганізатарка і вядоўца леташняй вечарыны памяці "Эстонца" Наталка Пазняк і сустаршыня Руха Салідарнасці "Разам" Алесь Макаеў, які зараз таксама знаходзіцца ва Украіне.
На вечарыне гучалі імёны і былі фотаздымкі ўсіх, вядомых на гэты момант беларусаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Украіны з 2014 года.
Музычнае і літаратурнае суправаджэнне вечара арганізоўваў вядомы беларускі бард і пісьменнік Зміцер Бартосік.
Вёў вечарыну Яўген Ярашэвіч.