Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Кастусь Каліноўскі – як ніхто здольны злучаць людзей»

15.07.2022 политика
«Кастусь Каліноўскі – як ніхто здольны злучаць людзей»

Ён лічыцца героем Польшчы, Літвы і вольнай Беларусі.

Стартаваў збор подпісаў пад інтэрнэт-петыцыяй за ўсталяванне помніка Кастусю Каліноўскаму ў Варшаве.

Мэту петыцыі "Радыё Рацыя" абазначыў яе аўтар, жыхар Варшавы Радаслаў Пуська:

– Асоба Каліноўскага яднае народы. Каліноўскі лічыцца героем Польшчы, Літвы і вольнай Беларусі. Цяпер на баку Украіны змагаецца, раней батальён, а цяпер беларускі полк імя Каліноўскага. Мне здаецца, што трэба арганізаваць грамадскасць вакол гэтай ідэі і заангажаваць як найбольш людзей – палякаў, беларусаў, а таксама літоўцаў і ўкраінцаў.

Паводле Радаслава Пуська, па выніках збору подпісаў пад петыцыяй, менавіта Ўправа Варшавы будзе займацца выбарам месца для помніка Кастуся Каліноўскага і ягоным скульптурным рашэннем, ды прафінансуе адпаведныя работы ў сталіцы.

Тэкст петыцыі на беларускай мове:

Шаноўны спадар Прэзідэнт

Мы, ніжэйпадпісаныя, звяртаемся з вялікай просьбай паставіць у Варшаве помнік Кастусю Каліноўскаму.

Кастусь Каліноўскі (пл. Konstanty Kalinowski, літ. Konstantinas Kalinauskas) — асоба, вядомая ў гісторыі як герой Беларусі, Літвы і Польшчы часоў Студзеньскага паўстання (у Беларусі называецца паўстаннем Каліноўскага). Яго імя пачынае таксама набіраць вядомасць і ва Украіне. Вядома, што ў першыя дні расейскай агрэсіі супраць Украіны быў сфарміраваны батальён (цяпер полк) вольных беларусаў, цалкам незалежны ад рэжыму Лукашэнкі, якія змагаюцца за вольную Украіну. Свабодныя беларусы змагаюцца за свабодную Украіну ў вайсковым фармаванні – палку, які абраў сваім патронам Каcтуся Каліноўскага. Дзякуючы ахвярнасці гэтых воінаў-герояў у бліжэйшы час Каліноўскі (і ўвесь полк яго імя) абавязкова далучыцца да групы ўкраінскіх нацыянальных герояў. Важна, што гэты працэс ужо пачаўся. Онлайн-рэферэндум пра дэрусіфікацыю кіеўскіх вуліц завяршыўся ў сярэдзіне чэрвеня — на ім было пададзена 6,5 мільёна галасоў. У выніку галасавання, у якім маглі прыняць удзел усе ўкраінцы — не толькі жыхары ўкраінскай сталіцы, адна з вуліц будзе названа імем Кастуся Каліноўскага.

Помнік агульнаму герою Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны Кастусю Каліноўскаму можа стаць годным і цудоўным месцам, дзе, напрыклад, мы зможам адзначаць (галоўнае — разам!) важныя юбілеі і аднавіць супольнасць (у дадзеным выпадку народаў Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы). Такія сімвалы, без сумневу, вельмі патрэбныя.

“Tolka tagdy zażyvieŝ ŝĉsaliva kali nad taboj uże maskala nia budzie”. Словы вышэй, вядома ж, аўтарства Кастуся Каліноўскага. Напісаныя падчас Студзеньскага паўстання 1863 г. ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны, яны як ніколі актуальныя.

Спадар Прэзідэнт!

Мы, ніжэйпадпісаныя, просім вас пазітыўна разгледзець нашу просьбу і знайсці і забраніраваць сродкі на абвяшчэнне конкурсу на помнік Каліноўскаму і яго наступнае будаўніцтва. Дзякуй.

Спасылка на петыцыю.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]