Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Марына Адамовіч: Цяпер Мікола яшчэ і ў паласатай робе

26.07.2022 политика
Марына Адамовіч: Цяпер Мікола яшчэ і ў паласатай робе

Мікалай Статкевіч практычна ўвесь час знаходзіцца ў адзіночнай камеры.

„Мікола практычна ўвесь час зараз знаходзіцца ў адзіночнай камеры і збіраецца адбываць зняволенне гэткім чынам і надалей”.

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, распавяла racyja.com, як праходзіла іх апошняя сустрэча ў турме, і чаму нельга выкупляць палітвязняў.

– Мікалай, акрамя ўсяго іншага, у паласатай робе. Гэта, друйце, вельмі нагадвае вязняў фашыстоўскіх канцлагераў, калі мы ўжо гаворым пра аналогіі. Гэта такая адметнасць асаблівага рэжыму. Ён, канешне, не без гумару. Ён прыслаў мне паштовачку з медзведзянём, у такой маечцы, якая імітуе расфарбоўку пчол, не ведаю, хто яму яе прыслаў, і напісаў: цяпер недзе вось так. То бок ён з любой сітуацыі знаходзіць мажлівасці паіранізаваць, пасмяяцца.

Што тычыцца прашэння аб памілаванні, то гэта, мне здаецца, настолькі відавочна. Прашэнне аб памілаванні – гэта па сутнасці прызнанне права тых, хто рэпрэсуе і здзекуецца над людзьмі, рабіць гэта далей. Прызнанне таго, што яны маюць на гэта права, а мы мусім скарыцца грубай сіле. Я думаю, што зараз, дзякуй Богу, гэта не прымальна для вялізарнай колькасці людзей. Згадаем, што нам гаварыў адзін грамадзянін, што ў яго трыста прашэнняў на руках, пры ныняшняй колькасці палітвязняў, і гэта было б мала. Але дзе яны? Гэта тое, што вельмі важна для ўлады, каб самасцвердзіцца, каб сцвердзіць для грамадства сваё права кіраваць намі вечна. Але любые перакананні каштую роўна столькі, колькі чалавек здольны за іх заплаціць.

Міколу Статкевіча 14 снежня 2021 году прыгаварылі да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. За кратамі ён з 31 траўня 2020 году. У адказ на апеляцыю аб пераглядзе прысуду Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]