Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Варшаве арганізуюць беларускую школу

28.07.2022 общество
У Варшаве арганізуюць беларускую школу

Запрашаюць дзяцей і выкладчыкаў.

Ініцыятыва «Беларуская школа ў Варшаве», у якую ўваходзяць прадстаўнікі ліквідаванага ў Беларусі «Таварыства беларускай школы», набірае дзяцей і выкладчыкаў у 5–11 класы. Плануецца анлайн-навучанне і некаторыя мерапрыемствы афлайн, пiша budzma.org.

Беларуская школа ў Варшаве прапануе дадатковыя заняткі-кансультацыі (3 дні па 2 урокі) да польскай школьнай праграмы: беларуская і руская мова і літаратура, гісторыя і культура Беларусі. Мэта — каб дзіця, што навучаецца за мяжой, не адставала ад праграмы беларускай школы і магло, экстэрнам здаўшы іспыты, атрымаць беларускі атэстат. Школа будзе таксама выдаваць уласныя пасведчанні, ведамасці з адзнакамі. Плануецца, што ў класах будзе па 10–15 чалавек.

Аўтар праекта, старшыня ліквідаванай у 2021 годзе грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай школы» Алесь Лозка паведаміў: «Будуць выкладаць добрыя настаўнікі. З часткай ужо ёсць дамоўленасці, а частку яшчэ шукаем. Плануем запрасіць навукоўцаў, якія ўжо маюць вопыт працы з дзецьмі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Асабліва трэба філолагі, спецыялісты па беларускай і рускай мовах. Таксама гісторыкі, выкладчыкі сусветнай мастацкай культуры. Географы ўжо ёсць у камандзе. Разлічваем у першую чаргу на настаўнікаў, якія з’ехалі з Беларусі, але хочуць застацца ў прафесіі. У асноўным навучанне будзе праходзіць анлайн. Але як жа без афлайн-сустрэч? Некалькі разоў на год трэба пабачыцца...»

Алесь Юр’евіч паінфармаваў таксама, што ў Школу запісваюцца і дзеці, якія вучацца ў Беларусі, але хочуць паглыбіць свае веды.

Праект ужо падтрымалі Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, Клуб каталіцкай інтэлігенцыі і Музей Вольнай Беларусі. Некаторыя мерапрыемствы Школы, кшталту ўрачыстага адкрыцця навучальнага года, магчыма, будуць адбывацца ў іх памяшканнях.

Бацькоў патэнцыйнага вучня просяць запоўніць анкету, вывучаючы такім чынам попыт на адукацыйныя паслугі. Патэнцыйным педагогам таксама прапануюць запоўніць анкету. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз е-мэйл [email protected]

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]