Цэнтар дзейнічаў амаль 30 гадоў.
Тэлеграм-канал «Віцебская вясна» паведаміў, што 14 чэрвеня Віцебскі абласны суд ліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар».
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што цэнтар дзейнічаў амаль 30 гадоў. Падчас свайго існаваньня абʼяднаньне зрабіла шмат для культурнага і рэлігійнага жыцьця мясцовых габрэяў.
Кіраўніцтва арганізацыі за гэты пэрыяд атрымала памяшканьне і стварыла дабрачынны цэнтр «Хэсэд-Эфраім», вакальна-інструмэнтальны ансамбль, нядзельную школу, абшчынны цэнтар, тры рэлігійныя абшчыны — хасідскую, прагрэсіўнага юдаізму і артклююб вэтэранаў, жаночы клюб, курсы па вывучэньні іўрыту.
«Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што раней у сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў быў уключаны праект дасьледаваньня габрэйскай культуры Штэтлфэст.