Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зыгмунт Чаховіч: што вядома пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года?

20.08.2022 общество
Зыгмунт Чаховіч: што вядома пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года?

Ягоную бібліятэку вывучаў Янка Купала.

19 жніўня 1831 года нарадзіўся Зыгмунт Чаховіч. Ён з'явіўся на свет у вёсцы Сурвілішкі Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі р-н, Віцебская вобл), піша planetabelarus.by.

У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, а затым з адзнакай скончыў Пецярбуржскі ўніверсітэт.

На павятовым сейме ў Свянцянах у 1861 года землеўладальнікі аднагалосна прынялі праект стварэння публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч перадаў 150 кніг з тым, каб пасля чытання замяніць іх на іншыя. У 1862 - 1863 гадах быў чальцом Віленскага «Камітэта Руху». Пасля яго ліквідацыі займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Зыгмунт Чаховіч быў прыхільнікам Кастуся Каліноўскага.

Паводле даносу быў арыштаваны 31 жніўня 1863 года і прыгавораны да расстрэлу, аднак пазней прысуд замянілі дзясяццю гадамі катаргі. Генерал-губернатар Мураўёў палічыў гэта пакаранне занадта мяккім і павысіў тэрмін да 12 гадоў катаржных работ.

Нягледзячы на жорсткі ціск, прашэнне аб памілаванні рэвалюцыянер не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках. Маёнтак у Сурвілішках царскія ўлады перадалі генералу Маўрысу.

Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён, Менскай вобласці). У Малых Бясядах Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку.

З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям'я якога ў 1895-1904 жыла ў суседнім фальварку Селішча. У доме Чаховіча, якога ён называў «ідэалістам і летуценнікам», Купала карыстаўся яго бібліятэкай, і ў размовах з ім даведаўся шмат падрабязнасцяў пра паўстанне 1863 - 1864 гадоў.

Зыгмунт Чаховіч памер 10 кастрычніка 1907 года.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]