Урокі дабрыні ў ёй выкладае знакаміты Маляваныч.
Першая Беларуская анлайн-школа ва Украіне абвесціла новы набор на 2022/23 навучальны год.
Пра гэта Charter97 паведамілі арганізатары школы.
«Наша ўнікальная школа прапануе адукацыю па двух накірунках, і ўжо два гады нашы настаўнікі паспяхова выкладаюць асноўны украінскі вектар прадметаў і беларускія прадметы школьнай праграмы:
- беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі,
- урокі Дабрыні з Маляванычам (з акцерам Аляксандрам Ждановічам), рускую мову і літаратуру.
У нашай школе дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны, захоўваюць і асэнсоўваюць сваю беларускасць. Школа паспяхова адпрацавала два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.
Запіс у Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне з 10 жніўня. Колькасць месцаў абмежавана», — паведамляе кіраўніцтва школы.
Таксама паведамляецца, што з верасня 2022 году распачнуцца заняткі не толькі ў асноўнай школе, але і па суботах:
- дадатковыя урокі па школьнай праграме (беларуская мова і літаратура, гісторыя Беларусі,
- культура і мастацтва Беларусі, урокі Дабрані з Маляванычам, руская мова і літаратура) для тых хто вучыцца ў іншых школах, але не хочагубляць сваю мову і сваю гісторыю.
Папярэдні запіс на дадатковыя заняткі па суботах пачаўся з 20-га жніўня.
Падрабязней пра школу можна пачытаць на яе сайце, альбо у сацыяльных сетках
Telegram: @anastasiyanaka.