Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вячаслаў Сіўчык: 24 жніўня 1991 года беларусы стварылі Нацыянальную гвардыю і атрады самаабароны

25.08.2022 политика
Вячаслаў Сіўчык: 24 жніўня 1991 года беларусы стварылі Нацыянальную гвардыю і атрады самаабароны

Наш шлях да аднаўлення дзяржаўнасці ўнікальны.

24 жніўня 1991 года беларусы сабраліся на плошчы перад Вярхоўным Саветам па запрашэнню апазіцыі.

Таму што 25 жніўня на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета дэпутаты 12 склікання павінны былі прыняць пакет важных лёсавызначальных дакументаў.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў беларускі грамадскі і палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык:

– Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» заклікаў беларусаў выходзіць на плошчу 24-га жніўня 1991 года, калі пачыналася чарговая сесія. З раніцы 24-га жніўня, да моманту абвяшчэння нашай дзяржаўнасці 25-га жніўня, былі людзі, людзей было вельмі шмат.

Вы ведаеце, што тады падзеі адбываліся па ўсім Савецкім Саюзе. 24-га жніўня – гэта вялікае свята ў нашых паўднёвых суседзяў, у братняга ўкраінскага народу. Менавіта 24-га жніўня 1991 года была абвешчана незалежнасць Украіны.

У нас 24-га жніўня таксама значная дата, бо як раз тады на плошчы яшчэ Леніна, па закліку вядомага лідара рабочага руху таго часу Разумава з Воршы, пачалося фармаванне атрадаў самаабароны, Нацыянальнай гвардыі. Адразу дзве тысячы чалавек запісалася ў Нацыянальную гвардыю.

На тых кадрах, якія можаце бачыць па гэтых лёсавызначальных двух днях, ачапленне Вярхоўнага Савета, пасля ўзятыя ў аблогу ЦК – сённяшняя адміністрацыя прэзідэнта. Там ужо была Нацыянальная гвардыя, якой зноў такі ж кіраваў Беларускі Народны Фронт, бо гэта была арганізаваная сіла.

Натуральна асноўнае рабілася ў залі парламента, дзе была апазіцыя Беларускага Народнага Фронту. Самой плошчай непасрэдна кіраваў Віктар Івашкевіч. Дэпутаты прыходзілі на плошчу толькі ў той момант, калі яны маглі туды прыйсці, каб распавесці людзям, што адбываецца і якія яны ставяць мэты.

Людзі вельмі востра перажывалі таму, што спачатку не было трансляцыі, але людзі дамагліся таго, каб была трансляцыя з залаў пасяджэння Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Гэта былі такія сапраўды значныя для ўсёй гісторыі Беларусі два дні 24-га жніўня. Як падрыхтоўка да абвяшчэння нашай незалежнасці ў 1991 годзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]