Школу адкрывае беларускі гітарыст Павел Трыпуць.
Беларускі гітарыст Павел Трыпуць – лідар гурта «Opteamist Project», удзельнік бэндаў «Volski» «Krambambula», «Trubetskoy» – адкрывае ў Варшаве музычную школу-студыю, паведамляе «Радыё Рацыя».
Пакуль заняткі там вядуцца выключна па акустычнай і электрагітары, але ў перспектыве музыка плануе пашыраць творчую майстэрню.
Распавядае Павел Трыпуць:
– Гэта мая можна сказаць першая гітарная студыя-школа. Яна пакуль што не з’яўляецца такой буйной музычнай школай, дзе ёсць і клавішы, і вакал і іншыя класы. Пакуль гэта адзін клас – клас гітары. Можна сказаць, што гэта хутчэй творчая майстэрня дзе я сам займаюся, пішу музыку і гэтак далей. Таксама праводжу лекцыі ігры на электра і акустычнай гітарах.
Знаходзіцца «OpTeamist Guitar Studio» у цэнтры Варшавы па адрасе: Smulikowskiego 1/3 (каля метро Centrum Nauki Kopernik).
Праходзяць заняткі і ў фармаце анлайн.