Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Баец палка Каліноўскага: Іду ў рукапашную з воклічам «Слава Украіне!»

08.09.2022 политика
Баец палка Каліноўскага: Іду ў рукапашную з воклічам «Слава Украіне!»

Урыўкі з франтавога дзённіка беларускага ваяра на Паўднёвым напрамку.

Прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага апублікавала чарговыя фрагменты з дзённіка байца-каліноўца:

— Цяжкія баі на Паўднёвым напрамку. Капаю сабе «магілку». Не палохайцеся: сваё пахаванне я пакуль не запланаваў. Гэта я так акоп называю. Капаць пад абстрэламі – такое сабе, а тут яшчэ нейкі корань, відавочна, жалезнага дрэва папаўся. Лапатка яго не бярэ. Іду з праклятым коранем у рукапашны. Як вы разумееце, не з крыкамі «Ура!» і «Слава Украіне!» І ведаеце – дапамагае. Калі кожны ўдар па ворагу суправаджаць вядомым выразам, за якое баняць у сацсетках, гэта +100 да небяспекі.

У суседняй «магілцы» ляжыць партугалец. Нічога дзіўнага: мы ж байцы Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны. Прыкол у тым, што партугалец разумее, натуральна, партугальскую і крыху ангельскую. З намі, беларусамі, партугальскі добраахвотнік камунікуе праз свайго камандзіра.

Цяпер у партугальца проста выбухае мозг: ужо на працягу паўгадзіны ён чуе з майго акопа адну і тую ж фразу, якую я прамаўляю з асаблівым пачуццём. Нарэшце, партугалец не вытрымлівае:

- Камандзір! Што гэта? Які трусік? Што ён напісаў? Чаму гэты хлопец ужо гадзіну крычыць: Your Bunny wrote? З хлопцам сапраўды ўсё нармальна?

- Твой трусік Бані напісаў? – збянтэжана перапытвае камандзір, а потым пачынае рагатаць і скрозь смех прамаўляе англамоўную версію майго эмацыйнага выказвання.

З партугальскай «магілкі» высоўваецца рука ў тактычнай пальчатцы з паднятым уверх вялікім пальцам: – Your Bunny wrote! Nice!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]