Палітзняволеная студэнтка Ксенія Сырамалот сустрэлася ў калоніі з сястрой
Сястра палітзняволенай студэнткі Ксеніі Сырамалот распавяла пра спатканне з ёй у жаночай калоніі.
«Усім прывітанні ад Ксюшы, правялі з ёй цэлыя суткі разам. Выглядае крута, бадзёрая, разумная і класная. Цяпер з фізухай у яе 6-pack нават. Ну і 3-ці раздрад закройшчыцы. Вядома, многія навіны для яе сюрпрыз, але яны там добра ўмеюць здагадвацца пра ўсё. Усіх абдымае.
І яна ўдасканальвае яшчэ болей новы скіл — проста ўмець камунікаваць з усімі, кім заўгодна. Навучылася ад яе новым фразачкам. Шмат насмяяліся, але вядома, не для публічных расповедаў. Пачуццё гумару ў сястры сямейнае», — распавяла сястра Ксеніі.
Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ і фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае тэрмін у гомельскай калоніі №4.