Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У якіх умовах трымаюць за кратамі Міколу Статкевіча

20.09.2022 политика
У якіх умовах трымаюць за кратамі Міколу Статкевіча

Лісты не даходзяць, зноў змясцілі ў штрафны ізалятар.

Жонка лідара апазіцыі Міколы Статкевіча Марына Адамовіч распавяла ў Facebook, у якіх умовах трымаюць за кратамі яе мужа.

А «новага» у нас адсутнасць лістоў ужо месяц, чарговы ШІЗА, і «новыя» спосабы (насамрэч, старыя і шмат разоў скарыстаныя) «навешваць» спагнанні, — расказвае жонка Статкевіча Марына Адамовіч. — Калі, нарэшце, адрамантавалі прагулачныя дворыкі і Мікалая пачалі выводзіць на паўгадзінную прагулку, ад яго пачалі патрабаваць гэтыя дворыкі прыбіраць за іншымі. Безумоўна, ён адмовіўся. Пенсіянер жа. У выніку кожная «прагулка» заканчваецца спагнаннем. А што?! Проста ж! І прыдумваць нічога не трэба!» — піша Марына.

«Лішаць на асаблівым рэжыме ўжо няма чаго — там «плюшак» і так не густа, яны ўжо закончыліся, таму, верагодна, у скрыню складаюць спагнанні, на будучыню. Адныя вымовы засталіся. Увогуле, з вымоваў звычайна пачынаюць «працэс выпраўлення», але ж як тады асаблівую адданасць прадэманстраваць?», — расказвае Марына Адамовіч.

«Яшчэ пра лісты... Я даведалася, што нашым «падзельнікам» (6 чалавек) прад'явілі чарговы «іск» ад ГП, усяго толькі на 22 мільёны (лічба недакладная, са словаў). А за што, ведаеце? За цяжкія працоўныя пазапланавыя высілкі «любіцеляў мастацтва» у 2020-м. Асаблівая вытанчанасць у тым, што ўсе, без выключэнняў, нашы хлопцы былі арыштаваныя ў траўні-чэрвені 2020-га. Мікалай, аказваецца, гэты шэдэўр мне адправіў у лісце. Ліст, безумоўна, «згубіўся». Іншыя лісты, пра якія я дакладна ведаю, таксама заблукалі недзе. Цікава, чаго саромеюцца?» — піша жонка Міколы Статкевіча.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]