Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Разумела, што гэта вайна стане вайной і майго сына»

21.09.2022 политика
«Разумела, што гэта вайна стане вайной і майго сына»

Маці і сябры распавялi пра Паўла «Волата», які загінуў ва Украіне.

Да дня нараджэння гомельца Паўла Суслава, які служыў у палку Каліноўскага ва Украіне пад пазыўным «Волат» і загінуў, абараняючы суседнюю краіну ад расейскіх захопнікаў, ягоныя маці і сябры распавялі пра ваяра. 20 верасня на канале палка Каліноўскага з'явілася відэа пра жыццё і шлях Волата, у гонар якога адзін з батальёнаў палка абраў сваю назву.

Тэрміновую службу Павел праходзіў у спецназе, у разведроце воінскай часткі 3214, распавёў сябар гомельца з пазыўным «Зубр». Пасля яго клікалі на працу ў АМАП, спецназ, бо Павел меў вельмі добрую фізічную падрыхтоўку, рэпутацыю.

«Але ён ужо зразумеў усю гэту сістэму і не хацеў увязвацца. Бачыў усе нюансы беларускага войска. Заўсёды імкнуўся быць ваяром, а не змагацца з іншадумствам у краіне», — гаворыць сябар.

Паводле яго, Павел вырашыў ехаць ва Украіну яшчэ падчас сваёй тэрміновай службы. Бо калі ў частцы паказвалі прапагандысцкія ролікі пра «бандэраўцаў», гомелец усё разумеў і хацеў ваяваць за Украіну. На фронт ён адправіўся ў 2016 годзе, некалькі разоў быў цяжка паранены.

«Мой сын такім нарадзіўся, генетычным ваяром, — гаворыць маці Паўла, былая выкладчыца ГДУ імя Скарыны Наталля Суслава. — Ён з маленства адчуваў сябе беларусам, беларускім шляхціцам. Для мяне было відавочна, што гэта вайна стане вайной і майго сына. Гонару за яго ў мяне было больш, чым хваляванняў».

Павел скончыў школу з сярэднім балам амаль 10, удзельнічаў у алімпіядах, потым служыў у войску. Пасля пераезду ва Украіну жыў у Новавалынску, ажаніўся, меў дачку. Пасля атрыманых цяжкіх раненняў вярнуўся да цывільнага жыцця, але з пачаткам паўнамаштабнай агрэсіі РФ зноў пайшоў у войска, каб дапамагаць беларусам у створаным нацыянальным палку. Павел загінуў ад ранення, калі падарваўся на міне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]