Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Бацькі не забудуць»

02.10.2022 общество
«Бацькі не забудуць»

Беларускі настаўнік — пра закрыццё прыватных школ.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка, але для многіх настаўнікаў гэта свята са слязьмі на вачах: і вучні, і супрацоўнікі прыватных школ у Беларусі цяпер пазбаўленыя магчымасці быць часткай адукацыйнага працэсу. На ўмовах ананімнасці novychas.online папрасіў настаўніка адной з закрытых уладамі навучальных устаноў пракаментаваць сітуацыю.

«Я хацеў бы растлумачыць, якія менавіта дзеці вучацца ў прыватных школах. Гэта дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія не могуць атрымаць неабходныя догляд і ўвагу ў дзяржаўных школах. Гэта дзеці, якія падвяргаліся ў дзяржаўных школах булінгу і не знайшлі належнай падтрымкі і абароны. Гэта дзеці з цяжкасцямі ў навучанні, абумоўленымі іх псіхафізічнымі асаблівасцямі, таму яны патрабуюць індывідуальнага падыходу. І нарэшце, гэта дзеці, чые бацькі маюць права шукаць і знаходзіць навучальныя ўстановы з больш высокім узроўнем выкладання, чым сярэднестатыстычныя.

Мы кожны дзень выбіраем больш свежыя хлеб і малако, то чаму не можам раз у жыцці выбраць лепшую школу?

Калі ўлада, у сваёй ірацыянальнай нянавісці да ўсіх форм прадпрымальніцтва, гатовая ахвяраваць інтарэсамі такіх дзяцей і іх бацькоў — ну, што ж... Дзеці вырастуць. Бацькі не забудуць».

Па ўсёй краіне знішчаецца любая магчымасць атрымаць якасную адукацыю. За «пазіцыю» звальняюць настаўнікаў і выкладчыкаў, закрываюць прыватныя школы і школы, дзе навучанне вядзецца на замежных мовах. Нядаўна ў Гродне была ліквідаваная «Польска Мацеж Школьна» — адна з найбуйнейшых грамадскіх школ Польшчы ў свеце.

Крымінальную справу завялі на дырэктарку прыватнай школы «Смарт Скул» пасля выступлення Лукашэнкі, падставай для якога стаў інцыдэнт паміж навучэнцамі гэтай школы. Ён запатрабаваў «зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі».

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]