Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

10 фактаў пра Алеся Бяляцкага

07.10.2022 политика
10 фактаў пра Алеся Бяляцкага

Ён пяць разоў станавіўся кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру і сёння ўрэшце яе атрымаў.

Алесь Бяляцкі адзначыў за кратамі 5 дзён народзінаў і 2 юбілеі. 5 разоў станавіўся кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру і сёння ўрэшце яе атрымаў, знаходзячыся ў беларускіх засценках. Прасочым яго жыццё ў дзесяці цікавых фактах, пiша «Новы час».

1. У студэнцтве Алесь Бяляцкі «збеларусіўся канчаткова і беспаваротна»

У 1980-х будучы праваабаронца навучаўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Гомелі. У 1981-м, перайшоўшы на трэці курс, Алесь Бяляцкі разам з сябрам Едрусем Акуліным прынялі рашэнне размаўляць па-беларуску. «Яму было прасцей, ён вярнуўся да мовы, роднай яму з дзяцінства, дадаўшы да яе набыты запас літаратурных слоў, мне — складаней, бо ўсе свае дзевятнаццаць гадоў я быў прадуктам русіфікацыі і размаўляў па-руску. Але дзесьці ўжо праз месяц асноўныя праблемы ў маўленні я пераадолеў», — узгадвае Бяляцкі той перыяд у кнізе «Бой з сабой», тэкст якой пераважна быў напісаны падчас заняволення ў бабруйскай калоніі.

Спадар Алесь узгадвае, што іншыя студэнты ахвотна размаўлялі з імі па-беларуску, але ж заставаліся двухмоўнымі, у той час як Бяляцкі з Акуліным выкарыстоўвалі выключна мову нават на лекцыях па рускай літаратуры. «Мы збеларусіліся канчаткова і беспаваротна. Мне неўтаймавана хацелася ўплываць на іншых людзей, папулярызаваць беларускую мову, уздымаць нацыянальную свядомасць. Да гэтага натуральнага асветніцтва, адраджэнскага шляху падахвочвалі і наладжаныя мной кантакты са свядомымі беларускімі студэнтамі-менчукамі Вінцуком Вячоркам ды іншымі.

Мне тады ўяўлялася, што мы, як актыўныя атамы, піхаючы, расштурхоўваючы іншых, перадаючы ім свой беларускі станоўчы зарад, непазбежна выклічам ланцуговую рэакцыю, якая прывядзе да ўтварэння моцнай беларускай свядомай інтэлігенцыі, а тая, у сваю чаргу, усвядоміць шырокія масы простага народа. … На гэта не шкода было пакласці сваё жыццё», — піша Алесь Бяляцкі.

Сёння за кратамі адзначае дзень народзінаў праваабаронца, старшыня ПЦ «Вясна», палітвязень Алесь Бяляцкі. Прапануем вам урывак з кнігі Бяляцкага «Бой з сабой», якая пабачыла свет у 2016 годзе. Сімвалічна, што большая частка кнігі была напісана ім у бабруйскай калоніі.

2. У 1981-м разам с сябрамі заснаваў «студэнцкую рок-банду»

«Нашая беларускасць, якая праразалася, як зубкі ў малога дзіцяці, патрабавала выйсця, і музыка была такім натуральным рэчышчам-формай, а беларускія тэксты — зместам», — тлумачыць праваабаронца. Візітоўнай карткай беларускацэнтрычнага рок-гурта, што складаўся з трох гітар, бубнаў і голасу, была хуліганістая песня з пераканаўчым тэкстам: «Толькі так! Свой трымай кірунак! Толькі так! У гэтым наш ратунак! Толькі так!».

Дарэчы, на першым публічным выступе гурта, што адбыўся на вяселлі сябра яго ўдзельнікаў, Алесь Бяляцкі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Наталляй Пінчук.

«Падчас танцаў пад магнітафон я пазнаёміўся з адной дзяўчынай у крэмавай сукенцы з кароткім рукавом, з коратка падстрыжанымі кучаравымі чорнымі валасамі. Мы таньчылі некалькі разоў пад павольную музыку. Як толькі гучаў павольны танец, я шукаў вачыма яе ў натоўпе, падыходзіў і запрашаў. Яна ўсмешліва пагаджалася, і цяпер ужо пад нашымі нагамі мякка калывалася зямля. Позна ўвечары, калі госці паступова пачалі разыходзіцца, я павёў праводзіць яе дахаты. Яе звалі Наталля, ёй было 18 гадоў, яна была стрыечнай сястрой маладога, таму і прыйшла на вяселле. Яна вучылася ў лоеўскай педвучэльні на настаўніцу малодшых класаў. Мы прагулялі па ціхіх цёмных лоеўскіх вулічках і працалаваліся ўсю ноч. Наталля была ціхай і маўклівай, усё больш пасміхалася, гаварыў пераважна я і пра штосьці ў яе распытваў», — узгадвае вечар знаёмства з жанчынай свайго жыцця спадар Алесь.

3. 9 гадоў (1989—1998) узначальваў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Сваё назначэнне на ганаровую пасаду дырэктара рэспубліканскага літаратурнага музея Алесь Бяляцкі каментаваў так: «Гэта рэальнасць пакуль што яшчэ нясмелых дэмакратычных змен, якія прыйшлі ў нашае жыццё. Прыйшоў я на дырэктарства з пасады малодшага навуковага супрацоўніка па конкурсе. І вельмі здзівіўся, калі быў абраны калектывам адзінагалосна». На момант назначэння за плячыма Бяляцкага было членства ў аргкамітэце БНФ, а пазней і ў Сойме Фронта, была арганізацыя мітынга-рэквіема «Дзяды», што стаў таксама і днём памяці рэпрэсаваных у перыяд таталітарызму, а таксама шмат іншых момантаў біяграфіі, якія маглі стаць сур’ёзнымі перашкодамі на шляху да высокай пасады, але не сталі.

4. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (1991—1996).

Алесь Бяляцкі быў вылучаны кандыдатам у народныя дэпутаты калектывам музея Максіма Багдановіча і часопіса «Спадчына». Сярод дваццаці пунктаў перадвыбарчай праграмы спадара Бяляцкага былі, напрыклад, такія: «За вярхоўную волю народа, які праз дэмакратычна абраных дэпутатаў павінен сам вырашаць свой лёс. Нам трэба ўсвядоміць, што ад нас і толькі залежыць будучыня нашых дзяцей, нашай Беларусі»; «Супраць манаполіі на ўладу і ідэалогію і партыйнай бюракратыі. Мы не павінны дазваляць кіраваць намі праз нашыя галовы»; «За карэнную змену адукацыі ў бок яе гуманізацыі, дэідэалагізацыі і разнастайнасці формаў навучання».

5. Адзін з арганізатараў супольнасці «Беларуская каталіцкая грамада»

Створаная ў 1990 годзе грамадская арганізацыя каталікоў Беларусі вызначала асноўнымі кірункамі дзейнасці вяртанне беларускага касцёла да нацыянальных вытокаў і забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім беларускай мовы, а таксама падтрымлівала сувязі з каталіцкімі арганізацыямі замежжа.

6. Арганізаваў і ўзначаліў праваабарончую арганізацыю «Вясна» ў 1996 годзе, кіруе ёй дагэтуль

26 гадоў таму, у год, калі Лукашэнка правёў ганебны рэферэндум, канчаткова прадэманстраваўшы свае аўтарытарная намеры, Алесь Бяляцкі заснаваў найбуйнейшую беларускую праваабарончую арганізацыю. На працягу ўсяго часу яе існавання дзяржава аказвала ціск на супрацоўнікаў, пазбаўляла магчымасці стабільнай, легальнай праваабарончай дзейнасці, а ў 2021 годзе ўвогуле ўнесла інфармацыйную прадукцыю «В*сны» ў ганаровы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У 2020 годзе тысячы беларусаў сачылі за спісамі затрыманых на сайце праваабарончага цэнтра, каб даведацца, дзе іх блізкія і ў якім яны стане. Спісы «В*сны», на жаль, не перасталі быць актуальнымі дагэтуль. Штодня на сайце з’яўляюцца новыя твары годных беларусаў-палітвязняў. Сярод іншых палітвязняў на сайце можна ўбачыць партрэт кіраўніка праваабарончага цэнтра Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы ў ліпені 2021 года, у перыяд пагрому грамадскіх арганізацый. Дата суда над спадаром Бяляцкім не прызначана дагэтуль.

7. Вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру 5 разоў!

За актыўную барацьбу за правы чалавека ў Беларусі і свеце Алесь Бяляцкі быў узнагароджаны шматлікімі ганаровымі прэміямі. У 2006 годзе прэмію Homo Homini спадару Бяляцкаму ўручаў асабіста Вацлаў Гавэл. У 2012 годзе кіраўнік «В*ясны», знаходзячыся ў зняволенні, артымаў прэмію Леха Валенсы ў Гданьску, а ў 2020 годзе Бяляцкі разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай апазіцыі быў узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава. Таксама Алесь Бяляцкі — адзіны беларус, які некалькі разоў быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі міру.

У 2022 годзе нарэшце атрымаў узнагароду!

8. Cустрэў 5 дзён народзінаў і 2 юбілеі за беларускімі кратамі

Вышэй былі пералічаны толькі некалькі пунктаў з доўгага спісу ўзнагарод, якімі свет ушаноўваў годную дзейнасць беларускага праваабаронцы, у той час як родная дзяржава ўзнагароджвала яго толькі новымі арыштамі, пакараннямі і пагаршэннем і без таго невыносных умоў утрымання за кратамі.

Сваё 50-годдзе ў 2012-м спадар Алесь адзначаў у зняволенні. У гэты дзень яго жонка Наталля Пінчук атрымала за мужа прэмію Дзярждэпа ЗША. Кіраўнік дыпмісіі Лі Фэйнстэйн зачытаў жонцы палітвязня ліст Хілары Клінтан, у якім было адзначана, што Алесь Бяляцкі быў узнагароджаны за свае дасягненні, мэтанакіраванасць і мужнасць.

9. Ганаровы грамадзянін Генуі, Парыжа і Сіракузы

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]