Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зянон Пазняк: Беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар'яльна і кадрамі падтрымліваць полк Каліноўскага

24.10.2022 политика
Зянон Пазняк: Беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар'яльна і кадрамі падтрымліваць полк Каліноўскага

Перамога Украіны — задача ўсяго цывілізаванага сьвету.

У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай «Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі». Аб тым, як прайшло мерапрыемства, пiша лiдар КХП БНФ Зянон Пазняк:

— У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях.

Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў.

Падкрэсьлена, што пазбаўленьне ад антынароднага рэжыму Лукашэнкі і дэакупацыя Беларусі вымагае агульнанароднага беларускага змаганьня з расейскім агрэсарам, якое павінна выяўляцца ў нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, у стварэньні і дзеяньні беларускага вызвольнага падпольля, ва ўсебаковай дапамозе ўкраінцам у барацьбе супраць расейскага нападніка. Абавязкава мусіць быць удзел беларускіх дабраахвотнікаў ў шэрагах беларускіх фармаваньняў у структурах Украінскай Арміі і змаганьне на фронце вайны супраць маскоўскіх захопнікаў.

Асабліва гаворана, што беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар'яльна і кадрамі дабраахвотнікаў падтрымліваць беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе супрць рашыстаў у складзе ўзброеных сілаў Украіны.

Амаль ўсе ўдзельнікі канфэрэнцыі выказваліся, што ўкраінцы і беларусы павінны разам супрацьстаяць дэзінфармацыйнай вайне расейскай агентурнай прапаганды на тэлебачаньні і ў Інтэрнэце, якая накіравана на ўзбуджэньне недаверу і нянавісьці паміж украінскім і беларускім народамі.

Прысутныя засьведчылі падтрымку Нацыянальна-Вызвольнаму Руху «Вольная Беларусь», было асабліва падкрэсьлена, што дэакупацыя Беларусі і перамога Украіны над расейскім «мордарам» ёсьць галоўная задача для ўкраінцаў, беларусаў і ўсяго цывілізаванага сьвету.

Былі выказаныя вельмі важныя прапановы, падтрыманыя ўсімі, аб неабходнасьці прызнаньня Беларусі захопленай краінай і акупаванай тэрыторыяй. Па гэтай праблеме рэкамендавана зьвярнуцца ў кіруючыя ворганы дзяржаўнай улады ваюючай Украіны.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху «Вольныя Беларусь» паўгода таму зьвяртаўся па гэтым пытаньні ў адпаведныя міжнародныя арганізацыі. Атрыманы прыхільныя паведамленьні, але ў міжнародным аспэкце цяжка такую справу распачаць, бо зварот (у Гаагскі Міжнародны Суд) павінен быць накіраваны ад дзяржаўнай улады акупаванай краіны. Тым часам Лукашэнка і яго маскоўская хэўра, што захапілі ўладу ў Беларусі, рэальна самы зьяўляюцца акупанцкай адміністрацыяй, якая прывяла маскоўскіх акупантаў у Беларусь.

Што датычыць тактычных гульняў Эўразьвязу «ў Ціханоўскую», «у лідара дэмакратыі» і ў «выбранага прэзыдэнта», то на справе ніхто ў кіруючых колах Захаду гэтую сваю палітычную гульню сур'ёзна (увага!) на ўзроўні заканадаўства не трактуе (толькі паліт-казус). Адпаведна і «група» (магчыма ёй патлумачылі) па гэтых пытаньнях туды не зьвяртаецца.

Аднак пытаньне рэальна можна вырашыць з кіраўніцтвам ваюючай Украіны (як гэта атрымалася з Ічкерыяй). Такое рашэньне магло б стаць нават больш практычным для абодвух бакоў, чым каніцель з заходняй бюракратыяй.

На Канфэрэнцыі, дарэчы, адзначылі тупіковасьць і шкоднасьць так званага «штаба» вакол Ціханоўскай. Клаўнада, як сказаў адзін палітык, занадта зацягнулася. З вольнай пэрспэктывай беларускай нацыі задумка гэтага «штаба» не ўвязваецца.

Па выніках Канфэрэнцыі была выпрацавана і прынята рэзалюцыя, якая адлюстроўвае платфарму пазыцый. Цікава, дарэчы, што па прапанове ўкраінскіх ўдзельнікаў, платформу канфэрэнцыі назвалі «Канфэрэнцыя вольных беларусаў». Мяркуецца, што будзе практычны працяг дзейнасьці.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]