Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Суд над «Народнай Воляй». Штраф — 14 мільёнаў рублёў

08.08.2011 политика

Рэдакцыя «Народнай Волі» мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — так пастанавіў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Рэдакцыя не збіраецца абскарджваць прысуд, паведамляе nn.by.

Адвакат Гары Паганяйла пракаментаваў сённяшні працэс: «Такі самы штраф, як і ў «Нашай Нівы». Таксама замест 500 мінімальных заробкаў — 400. Сэнсу абскарджваць прысуд я не бачу: гэта чыстая фармальнасць. Вярхоўны суд проста перагледзіць справу і не стане нічога мяняць. Нагоды для штрафу таксама фармальныя, таму мы можам сцвярджаць, што супраць нас дзяржава ўвяла эканамічныя санкцыі. Як бачым, незалежныя выданні папаўняюць бюджэт на 14 мільёнаў кожная».

Нагадаем, што супраць газеты «Народная Воля» была распачатая адміністратыўная справа за шматразовыя парушэнні заканадаўства цягам года. Пад парушэннямі маюцца на ўвазе папярэджанні, якія атрымлівала газета.

Як і ў выпадку з «Нашай Нівай» паведамленне пра пачатак адміністратыўнай справы прыйшло напярэдадні суда аб закрыцці выдання.

Последние новости:
И ляпай! 22.11.2024 И ляпай!
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]