Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сілавы супраціў - адзіны шлях да вольнай Беларусі

06.11.2022 политика
Сілавы супраціў - адзіны шлях да вольнай Беларусі

Адкажыце кожны сабе на адно пытанне.

Беларусы, першае што трэба для вызвалення Беларусі - гэта прыняць для сябе тое, што толькі ўзброены супраціў беларусаў/ паўстанне/ вайна могуць вызваліць зараз Беларусь. Не пітаць іншых іллюзій.

Другое, гатаваць сябе маральна да гэтага, а не казаць «абы не было вайны», шукаць унутры сябе адказ на пытанне: «А ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?».

Мой шлях АД ПРЫНЯЦЦЯ СІЛАВОГА СУПРАЦІВУ ДА СІЛАВОГА ДЗЕЯННЯ заняў 13 месяцаў. Я сам знайшоў для сябе адказ. Нікога не пытаў: «ЯК МНЕ ЗМАГАЦЦА?».

У КОЖНАГА АДКАЗ БУДЗЕ СВОЙ. Аказанне медычнай дапамогі, рыцце акопаў, гатаванне ежы беларусам-вызваліцелям, перадача разведдадзеных і іншае - таксама частка сілавога дзеяння.

Таму самае галоўнае!

Адкажыце кожны сабе на пытанне: А ЦІ Я ЗГОДНЫ З ТЫМ, ШТО ТОЛЬКІ ЎЗБРОЕНАЯ БАРАЦЬБА ВЫРАТУЕ СЕННЯ БЕЛАРУСЬ?

Калі ваш адказ асабіста сабе будзе «НЕ». То далей, покуль, не аб чым размаўляць.

Калі ваш адказ асабіста сабе будзе «ТАК», то гэта можна лічыць, што палова шляху да перамогі ўжо пройдзена.

НІХТО АКРАМЯ НАС НЕ ЗРОБІЦЬ БЕЛАРУСЬ ВОЛЬНАЙ!

ДЫКТАТАРЫ РАЗУМЕЮЦЬ ТОЛЬКІ ЯЗЫК СІЛЫ. Іншы шлях яны прымаюць за слабасьць.

Беларусь будзе вольнай!

Аляксандр Клачко, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]