Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Прыватная крама стала падобная да крамы часоў СССР»

08.11.2022 общество
«Прыватная крама стала падобная да крамы часоў СССР»

У малых гарадах і вёсках сытуацыя ў крамах значна пагоршылася.

Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.

З 1 лістапада самы папулярны сэрвіс дастаўкі ежы «Е-дастаўка» значна скараціў геаграфію сваёй працы.

«Эўраопт» пакідае дастаўку ў Менску, Менскай вобласьці, Баранавічах і абласных гарадах. Зьмянілася мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі.

У Менску гэта 70 рублёў, у Менскай вобласьці і горадзе Баранавічы — 90 рублёў, а ў абласных цэнтрах — 150 рублёў.

Кошт платнай дастаўкі ўстаноўлены ў памеры 4,99 рубля, а экспрэс-дастаўкі — 7,99 рубля.

«Зьмяненьні ўводзяцца на нявызначаны тэрмін. Спадзяёмся, што ў хуткім часе зноў зможам забясьпечыць дастаўку па ўсёй Рэспубліцы Беларусь без абмежаваньняў», — напісалі на сайце рытэйлера.

Да зьмены дастаўка працавала як мінімум у 10 гарадах, а таксама дастаўляла пакупкі ў раёны.

Скараціўся арэал дастаўкі і ў сеткі «Міла». З 27 кастрычніка тавары дастаўляюцца толькі па Менску і некаторых бліжэйшых паселішчах. Глядзім, што з асартымэнтам тавараў у малых гарадах і вёсках.

«Мы шмат не патрабуем»

Жыхарка Брагіна расказала («Радыё Свабода» https://www.svaboda.org/a/32120872.html), што апошнім часам не заўважыла, каб у райцэнтры былі перабоі з прадуктамі.

«У нас хапае, я так лічу, прыватных крамаў. Там ёсьць тое, што мне трэба, — хлеб, малако, сьмятана, кілбаса. Сякі-такі выбар ёсьць. Але мы шмат не патрабуем. Нейкіх далікатэсаў і да гэтага часу мы не набывалі і не шукалі», — расказала яна.

Адзіная нязручнасьць, паводле яе, — часова не працуе «е-дастаўка».

«Мне ад іх прыйшло паведамленьне, што яны часова ня будуць рабіць дастаўку. Раней я празь іх замаўляла тавары, мне было зручна, каб не хадзіць па крамах. Яны прапанавалі такое выйсьце — замаўляць „е-дастаўку“ праз пошту і на пошце потым забіраць. Але ж гэта ня тое самае, калі прывозілі проста ў хату. Прычын таго, чаму дастаўка не працуе, не тлумачылі», — дадала жыхарка Брагіна.

«Пагоршыўся асартымэнт малочных вырабаў»

Жыхарка адной зь вёсак Гомельскага раёну скардзіцца, што ў прыватнай краме значна пагоршыўся асартымэнт тавараў.

«Можа, цяпер там толькі палова тавараў ад тых, што былі раней. Значна пагоршыўся асартымэнт малочных вырабаў. Напрыклад, навезьлі расейскія „малочныя прадукты“, калі гэта не сьмятана, ня сыр, а „малочны прадукт“, не з малака зроблены, а невядома з чаго. Значна менш стала рыбы. Раней была і марожаная, і вэнджаная, цяпер такога няма. Ды што і казаць, калі звычайную „Ікрынку“ ад „Санта-Брэмар“ там цяпер не знайсьці», — расказала жыхарка вёскі.

З чым зьвязана пагаршэньне асартымэнту тавараў у краме, яна ня ведае.

«Можа, гэта проста ў крамы, яна прыватная, фінансавыя праблемы, і яны ня могуць замовіць неабходныя прадукты», — кажа жыхарка вёскі. Яна дадала, што непадалёк ад вёскі ёсьць «Эўраопт», але яна туды ня ходзіць.

У суседняй вёсцы, па словах суразмоўцы, прыватная крама «стала падобная да крамы часоў СССР» — «адны кансэрвы па паліцах параскладаныя».

Жыхар Бараўлянаў расказаў, што ў адной з крамаў «Востраў чысьціні» заўважыў паліцы, застаўленыя адным найменьнем тавару. Гэта была фарба для валасоў.

«Часам няма нават добрага хлеба»

Жыхарка Маладачанскага раёну кажа, што каля яе дома дзьве крамы — «Эўраопт» і прыватная крама. Яна кажа, што ў «Эўраопце» пасьля забароны падвышаць цэны пагоршыўся асартымэнт. «Часам няма нават добрага батона і хлеба».

А ў прыватнай краме цэны «звычайна вышэйшыя недзе на 10%», таму жанчына туды ня ходзіць.

Што да «Е-дастаўкі», то цяпер туды, дзе яна жыве, дастаўку можна замовіць, толькі калі замова перавышае 150 рублёў.

Жыхарка Маладэчна кажа, што ў іх у крамах праз забароны з цэнамі нічога «асабліва не зьмянілася, усяго цяпер хапае».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]