В Осло на вручении Нобелевской премии мира выступила жена Алеся Беляцкого.
10 декабря в 15:00 по минскому времени в Осло началась церемония вручения Нобелевской премии мира. Ее лауреатами в этом году стали московитский фонд «Мемориал», украинский «Центр гражданских свобод» и основатель беларусского правозащитного центра «Весна» Алесь Беляцкий. От имени беларусского правозащитника, который уже 17 месяцев находится в СИЗО, на вручении премии выступила его жена Наталья Пинчук, пишет zerkalo.io.
Председатель Норвежского Нобелевского комитета Берит Рейсс-Андерсен в своем вступительном слове отметила, что Альфред Нобель поддерживал науки, литературу и мир.
— В основе его видения было убеждение, что талантливые и упорные люди, могут изменить мир, — сказала спикер.
Она подчеркнула, что все три лауреата боролись за соблюдение прав человека, демократию, свободу слова, собраний и верховенство закона, документировали военные преступления, чтобы отдать дань памяти потерпевшим и не допустить того, чтобы подобное повторилось в будущем.
— Беларусские власти годами пытались сделать так, чтобы он замолчал, — сказала спикер об Алесе Беляцком. — Более 20 лет «Весна» (основанная Беляцким — Прим.) документировала репрессии в отношении активистов и политических оппонентов беларусского режима. (…) Сегодня мы мысленно со всеми узниками совести Беларуси и с Алесем Беляцким. Алесь, ты не один, мы вместе с тобой.
Спикер подчеркнула, Нобелевский комитет искренне верит, что все три лауреата представляют жизненно важную роль, которую играет гражданское общество в достижении и сохранении мира.
— Мы встречаемся в то время, когда демократия и свобода находятся в глобальном упадке. (…) Перед лицом нынешних вызовов миру нужны преданные науке ученые и люди, которые ищут правду и расширяют границы наших знаний. Миру нужны люди, которые ценой огромных личных жертв бросают вызов репрессивным властям и противостоят агрессии, — сказала Берит Рейсс-Андерсен.
Первой нобелевскую речь зачитала Наталья Пинчук. Она выступила на беларусском языке.
Полный текст речи Натальи Пинчук:
«Вашы Каралеўскія Міласці,
Вашы Каралеўскія Высокасці,
Шаноўныя сябры Нобелеўскага камітэту, шаноўнае спадарства.
З вялікім хваляваннем выпадае мне гонар выступіць тут на ўшанаванні лаўрэатаў прэміі
Міру за 2022 год. Сярод іх і мой муж Алесь Бяляцкі. На жаль, ён не можа прыняць узнагароду асабіста. Ён за кратамі ў Беларусі. Таму я стаю за гэтай трыбунай.
Хачу выказаць вялікую падзяку Нарвежскаму Нобелеўскаму камітэту, рашэнне якога ўмацавала Алеся ў гатоўнасці стаяць у сваёй праўдзе і дае надзею ўсім беларусам, што можна разлічваць на дэмакратычную салідарнасць у барацьбе за свае правы. Дзякуй усім, хто падтрымліваў Алеся, яго сяброў і яго справу ўсе гэтыя гады і
падтрымлівае цяпер.
Шчыра віншую Цэнтр грамадзянскіх свабод і Міжнароднае таварыства «Мемарыял» з заслужанай узнагародай. Алесь і ўсе мы ўсведамляем, наколькі важна і рызыкоўна выконваць місію праваабаронцаў, асабліва ў трагічны час агрэсіі Расіі
супраць Украіны.
Не толькі Алесь у турме — тысячы беларусаў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных, зняволеных
за сваю грамадзянскую пазіцыю знаходзяцца там. Сотні тысяч вымушаны ўцякаць з
краіны толькі таму, што хацелі жыць у дэмакратычнай дзяржаве. У Беларусі, на жаль,
ужо гадамі працягваецца вайна ўлады супраць уласнага народу, мовы, гісторыі, супраць
дэмакратычных каштоўнасцяў. Пра гэта гавару тут з болем і перасцярогай, бо сённяшнія
палітычныя і ваенныя падзеі пагражаюць Беларусі стратаю дзяржаўнасці і
незалежнасці.
На жаль, улада з грамадствам размаўляе толькі пры дапамозе сілы — гранатаў, дубінак,
электрашокераў, бясконцых арыштаў і катаванняў. Пра нацыянальны кампраміс або
дыялог няма размовы. Пераследуюць дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын,
непаўналетніх і людзей сталага ўзросту. У беларускіх турмах уладарыць нечалавечае
аблічча сістэмы, асабліва для тых, хто марыў быць свабоднымі людзьмі!
У такой сітуацыі невыпадкова, што за дэмакратычныя перакананні і праваабарончую
дзейнасць улады арыштавалі Алеся і яго паплечнікаў з Праваабарончага цэнтру «Вясна»:
у вязніцах Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка,
Андрэй Чапюк і іншыя праваабаронцы. Другія зараз яшчэ пад следствам і пракурорскімі
абвінавачваннямі, трэція вымушаны былі эміграваць за мяжу. Але створанага звыш
дваццаці пяці гадоў таму Алесем і яго аднадумцамі Праваабарончага цэнтра «Вясна-96»
— не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
Алесь не мог перадаць на волю тэкст свайго выступу, ён паспеў сказаць мне літаральна
пару сказаў. Таму падзялюся з вамі ягонымі думкамі — і гэтымі, і запісанымі раней. Гэта
фрагменты яго ранейшых выказванняў, твораў, разваг. Тут яго думкі аб мінулым і
будучыні Беларусі, аб правах чалавека, аб лёсах міру і свабоды.
То перадаю слова Алесю.
Так бывае, што людзі, якія найбольш цэняць свабоду, часта пазбаўлены яе. Я ўспамінаю сваіх сяброў — праваабаронцаў з Кубы, Азербайджану, Узбекістану, я ўспамінаю сваю духоўную сястру Насрын Сотудэ́ з Ірану. Я захапляюся кардыналам Язэпам Чэнем (Joseph Zen) з Ганконгу. Зараз у Беларусі тысячы людзей знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, і яны ўсе мае браты і сёстры. Нішто не можа спыніць прагу людзей да волі.
Тут зараз у турме ўся Беларусь. Сядзяць журналісты, палітолагі, прафсаюзныя лідары,
сярод іх багата маіх знаёмых і сяброў… Суды працуюць як канвеер, асуджаных развозяць
па калоніях, а новыя хвалі палітзняволеных займаюць іх месца…
Гэтая прэмія належыць усім маім сябрам-праваабаронцам, усім грамадскім актывістам,
дзясяткам тысяч беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, арышты, турму.
Гэтая прэмія — узнагарода мільёнам беларускіх грамадзян, якія выступілі ў абарону
сваіх грамадзянскіх правоў. Яна падкрэслівае тую драматычную сітуацыю, якая
склалася з правамі чалавека ў краіне.
Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялог.
— Калі на волю? - спыталіся ў мяне.
— А я і так вольны, у душы, — адказаў я.
Мой вольны дух лунае па-над вязніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі.
Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не змяніліся, не страцілі
каштоўнасць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны — як
адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа.
Мы хочам уладкаваць нашае грамадства як больш гарманічнае, справядлівае і спагаднае.
Дабіцца незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Марым, каб яна была ўтульнай і
прывабнай для жыцця.
Гэтая ідэя высакародная, сугучная агульным для свету цывілізацыйным уяўленням. Мы
ж не марым пра штосьці надзвычайнае, мы хочам усяго толькі «людзьмі звацца», як
сказаў наш класік Янка Купала. Тут — і павага да сябе саміх, і да іншых, тут і правы
чалавека, дэмакратычны лад жыцця, беларуская мова і нашая гісторыя.
Я рана пачаў ставіцца крытычна да савецкай рэчаіснасці. Сярод іншага, сутыкнуўся з
рэзкім абмежаваннем ужывання беларускае мовы, з палітыкай дэбеларусізацыі, якая
праводзілася тады — дый праводзіцца і цяпер. Ранейшая каланіяльная залежнасць
Беларусі засталася. А ў выніку — пагроза для існавання беларусаў як народу.
Драматычная памылка — аддзяляць правы чалавека ад каштоўнасцяў ідэнтычнасці і
Незалежнасці. У незалежніцкім падпольным руху я з 1982 года, фактычна з 20-ці гадоў.
Яго задача — дабіцца дэмакратычнай незалежнай Беларусі, у якой бы паважаліся правы
чалавека. Не можа быць Беларусі без дэмакратыі і не можа быць правоў чалавека без незалежнай Беларусі. А грамадзянская супольнасць павінна валодаць такой ступенню
незалежнасці, якая гарантуе бяспеку асобы ад злоўжыванняў улады дзяржавы.
Я веру, бо ведаю, што мінае ноч і надыходзіць ранак. Я ведаю, што нас няўтомна
штурхае наперад, дык гэта надзея і мара.
Марцін Лютэр Кінг заплаціў за сваю мару жыццём, яго застрэлілі. Мая плата за маю
мару меншая, але ўсё роўна за яе даводзіцца плаціць. Я не шкадую ні кроплі. Бо мая мара вартая гэтага. Мае ідэалы сугучныя з ідэаламі маіх старэйшых сяброў і духоўных
настаўнікаў чэха Вацлава Гавела і беларуса Васіля Быкава. Абодва яны прайшлі праз вялікія жыццёвыя выпрабаванні, абодва багата чаго зрабілі для сваіх народаў і культуры, абодва змагаліся за дэмакратыю і правы чалавека да апошніх хвілінаў свайго жыцця.
Немагчыма, каб на пустым полі адразу вырас добры ўраджай. Поле трэба добра
ўгнойваць, камяні выбіраць… А тое, што пакінула ў Беларусі камуністычная ўлада за 70
гадоў, можна назваць выпаленай зямлёй…
Былі часы ў канцы 80-х гадоў, калі мы літаральна ведалі адзін аднаго ў твар… Але на
пачатку 90-х з’явіліся тысячы і дзясяткі тысяч…
9 жніўня 2020 году ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Масавыя фальсіфікацыі
прывялі да таго, што людзі выйшлі на вуліцу. У двубоі сышліся Дабро і Зло. Зло — добра
ўзброенае. А з боку Дабра — толькі нечуваныя для краіны мірныя масавыя пратэсты, якія
збіралі сотні тысяч людзей.
Улады напоўніцу запусцілі рэпрэсіўны механізм катаванняў і забойстваў — Рамана
Бандарэнкі, Вітольда Ашурка і многіх іншых.
Гэта найвышэйшы і нечуваны па сваёй жорсткасці ўзровень рэпрэсіяў. Людзі
праходзяць праз неймаверныя катаванні і пакуты.
Камеры і турмы больш нагадваюць савецкія грамадскія прыбіральні, дзе людзей
трымаюць месяцамі і гадамі. Я абсалютна супраць таго, каб жанчыны знаходзіліся ў
турме, а ўявіце, як ім даводзіцца ў турме Беларусі — у гэтым філіяле пекла на зямлі!
Выказванні Лукашэнкі пацвярджаюць, што выканаўцам дадзены карт-бланш, каб праз
страх спыніць людзей.
Але грамадзяне Беларусі патрабуюць справядлівасці. Яны патрабуюць, каб тыя, хто
ўчыняў масавыя злачынствы, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў. Ніколі
ўжо Беларусь і беларускае грамадства не будуць ранейшымі, калі былі цалкам звязаныя
па руках і нагах. Людзі прачнуліся…
Зараз перманентная барацьба дабра і зла разгарнулася ледзь не ў чыстым выглядзе ўва
ўсім рэгіёне. Халодная сцюжа з Усходу сутыкнулася з цяплом еўрапейскага рэнесансу.
Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба
ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцце
Айчыны было тоесным паняццю свабоды.
Я дакладна ведаю, якая Украіна задавальняла б Расею і Пуціна — несамастойная
дыктатура. Такая, як сённяшняя Беларусь, дзе не чуваць голасу прыдушанага народу.
Расейскія вайсковыя базы, велічэзная эканамічная залежнасць, культурная і моўная
русіфікацыя — вось адказ, на чыім баку Лукашэнка. Улады Беларусі незалежныя толькі
ў той ступені, у якой ім дазваляе Пуцін. І таму трэба змагацца супраць «інтэрнацыяналу
дыктатураў».
Я праваабаронца і таму прыхільнік негвалтоўнага супраціву. Я — не агрэсіўны па
натуры чалавек, імкнуся гэтак заўсёды паводзіць сябе. Аднак я таксама добра разумею,
што дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе.
Як магу, трымаю мір у маёй душы, гадую яго, як далікатную кветку, адганяю злосць. І
малюся, каб рэчаіснасць не прымусіла мяне адкапаць даўно закапаную сякеру і бараніць
праўду з сякерай у руках. Мір. Няхай мір застанецца ў маёй душы.
А 10 снежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Не бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я
папа Ян Павел II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не
сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасля зімы наступае вясна.
Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы:
Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! Жыве Беларусь!».