Праходзіць анлайан-фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы».
У Беларусі праходзіць Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Арганізатары фэсту праводзяць яго ў жывым рэжыме ва Ўкраіне і анлайн у Беларусі.
«1084 кілямэтры — працягласьць агульнай мяжы сувэрэнных Беларусі і Ўкраіны. 1084 кілямэтры — лінія на глыбокай ране двух народаў, якую нанесьлі 24 лютага. Арганізатары фэстывалю спрабуюць задумацца пра будучыню стасункаў і бесстароньне абмеркаваць сучаснасьць, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народу ў барацьбе з акупантамі, а ўкраінцамі — беларусаў у барацьбе з дыктатурай і тэрорам», — пішуць арганізатары.
У афішы фестывалю – фільмы пра культуру і гісторыю Украіны, пра Данбас, пра гарады і іх жыхароў, якія перажылі акупацыю расейскіх захопнікаў. Aбірайце фільм на fest1084.org і глядзіце бясплатна і анлайн з Беларусі па промакодзе fest1084!
Сайт Charter97 публикуе інфармацыю пра найноўшыя фільмы, якія дасупны толькі для Беларусі.
«Першая лінія фронту: эвакуацыя з Ірпеня і абаронцы Харкава»
Фільм асвятляе трагічную эвакуацыю жыхароў Ірпеня ў першыя дні наступу акупантаў. Другую частку кінастужкі рэжысёр Міхал Пшедляцкі прысвяціў мужным абаронцам Харкава. Унікальныя кадры і жывыя дыялогі з людзьмі дапамогуць адчуць увесь трагізм вайны, у якой апынуліся мільёны людзей.
«Дзень украінскага добраахвотніка»
Фільм паказвае адзін дзень з жыцця эстраднага спевака, відэаінжынера, гісторыка, рэстаўратаркі, навукоўцы-палярніка і пенсіянеркі. Ім усім прыйшлося кардынальна змяніць сваё жыццё. Вы ўбачыце як вайна сюррэалістычна перамяшала месцы і людзей, стварыўшы постапакаліптычнае вымярэнне з новымі якасцямі і ролямі.
«Перамагаючы цемру»
Калейдаскоп гісторый, якія паказваюць, як украінцы мужна абараняюць сваю зямлю ад расійскага ўварвання, як мільёны людзей змагаюцца за сваё права на існаванне. Фільм распавядае пра трагедыю расійскага ўварвання ў жыцці ўкраінскіх супольнасцяў, дакументуючы рэальнасць гэтай вайны.