Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывістка «Салідарнасці»: Просім беларусаў – змагайцеся і кажыце праўду!

12.12.2022 политика
Актывістка «Салідарнасці»: Просім беларусаў – змагайцеся і кажыце праўду!

Трэба змагацца, змагацца і яшчэ раз змагацца.

Актывісты «Салідарнасці», прадстаўнікі ўладаў, «Інстытута нацыянальнай памяці» і вайскоўцы ўшанавалі ў Беластоку 41-ю гадавіну ўвядзення вайсковага становішча. Былі ўскладзены кветкі да памятнай дошкі на будынку па вул. Свентаянская, 13, дзе месцілася ўправа «Салідарнасці», паведамляе «Радыё Рацыя».

З прыступак будынку словы падтрымкі Беларусі выказала віцэ-прэзідэнт Клубу вязняў, інтэрнаваных і рэпрэсаваных, у мінулым актывістка «Салідарнасці», Станіслава Каралькевіч:

– Не выпадае раіць беларусам, але проста скажу, што мы рабілі, мы не схілялі карку перад камуністычнай зграяй. Трэба змагацца, змагацца і яшчэ раз змагацца. Трэба казаць праўду нягледзячы на пагрозу турмы, бо так ці іначай выпусцяць. Трэба рабіць сваё, казаць праўду. Тады, калі не трэба, на вуліцы не выходзіць, бо цяпер ваеннае становішча. Не здавацца і ўтрымліваць адносіны з палякамі, мы вас будзем падтрымліваць – вольную Беларусь.

Ушанаванне памяці працягнецца ў Беластоку ў аўторак. У гэты дзень а 18-й гадзіне запланавана святая імша ў касцёле святога Роха, а таксама ўскладанне кветак пад памятным знакам ахвярам Смаленскай трагедыі і пад мемарыяльнай дошкай ахвярам вайсковага становішча.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]