Пробашч будслаўскай парафіі шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве.
У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на святы Божага Нараджэння і Новы год будуць адбывацца святочныя набажэнствы з прамой трансляцыяй на на канале санктуарыя ў YouTube.
Расклад Калядных і навагодніх набажэнстваў у Нацыянальным санктуарыі наступны:
24 снежня, субота
- 22.00 – святая Імша Пастэрка
25 снежня, нядзеля
- 12.00 – урачыстая святая Імша
- пасля Імшы – святочны канцэрт і калядны кірмаш (будслаўскі Дом культуры).
31 снежня, субота
- 23.00 – святая Імша на заканчэннне 2022 года
- пасля Імшы – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
1 студзеня 2023 года
- 0.00 – благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
- 12.00 – святая Імша ва ўрачыстасць Багародзіцы Марыі
Пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе або духоўна далучыцца з дапамогай трансляцыі на канале санктуарыя ў YouTube.