Верш ад няскоранага актывіста «Еўрапейскай Беларусі».
Сястра асуджанага да пяці гадоў калоніі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага Алена Церашкова падзялілася ў сваім «Фэйсбуку» вершам, які даслаў ёй брат.
Турэмныя сны
Сон для вязня – лепшае кіно.
Мроя ў паўсядзённасці турмы.
Саладзей за мёд, п’яны, нібы віно,
Подых ветру ў ветразях тваіх.
Ён нясе праз краты ды муры
да сяброў, да родных, да бацькоў.
Ушчэнт ён разрывае кайданы,
З плеч скідае цяжар злых гадоў.
Шэры змрок адступіць перад ім
і наканаванасць адыдзе.
Хай працягласць – некалькі хвілін,
Але ж мне хапае, і табе.
Разам мы прарвемся, дажывем.
Возьмем ў рукі моцныя стырно.
Вынік жараб’ёўкі абярнем
і да волі выведзем яго…