Заўтра мы станем на дзень бліжэй да Свабоды.
Адыходзіць самы чорны год у нашай найноўшай гісторыі.
Год ашалелага гвалту ў Беларусі і подлай вайны супраць Украіны.
Гэта быў год выжывання, але гэта быў і год ваярскай адвагі, мужнасці нашых палонных-зняволенных, рашучай салідарнасці з воінамі святла.
З сыходам гэтага года вайна не скончыцца, але ўжо ясна праступілі контуры перамогі Украіны над звар'яцелай расійскай ардой.
Перамогі, якая прынясе свабоду і Беларусі.
Дык няхай яна здарыцца як мага хутчэй.
Няхай як мага хутчэй выйдуць на волю захопленыя карацелямі палітвязні.
Хай спыніцца гвалт, і злачынцам аддасца.
Як бы ні стараліся сілы зла, а заўтра мы станем на дзень бліжэй да Свабоды. Без усялякіх сумневаў!
З Новым годам, дарагія сябры!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»