Мы памятаем.
1 студзеня 1952 года нарадзіўся генерал Юры Захаранка, які кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Беларусі ў 1994-1995 гадах. 7 траўня 1999 года быў выкрадзены «эскадронамі смерці» і, са сведчанняў шматлікіх сведак, у тым ліку і ўдзельніка выкрадання, забіты. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная супольнасць мяркуюць, што Захаранку выкралі з палітычных матываў.
У 2019 годзе Следчы камітэт прыпыняў і аднаўляў крымінальную справу аб знікненні Захаранкі.
16 снежня 2019 году нямецкае выданне Deutsche Welle апублікавала інтэрв'ю, у якім Юрый Гараўскі, былы баец беларускага «эскадрону смерці», распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанента Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваннем Дзмітрыя Паўлічэнкі.