Алег Латышонак – гiсторык, удзельнік змагання з камуністычным рэжымам у час «Салідарнасці».
Падзяліцца 9 студзеня ў Варшаве адбылася ўрачыстасць у Прэзідэнцкім палацы. Завяршаліся ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, паведамляе «Радыё Рацыя».
Анджэй Дуда ўзнагародзіў адмысловым Медалём Стагоддзя Аднаўлення Незалежнасці Польшчы 14 выдатных асобаў Польшчы. Сярод узнагароджаных і беларус, удзельнік змагання з камуністычным рэжымам у час «Салідарнасці», вядомы ў свеце гісторык Алег Латышонак.