Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Мы працягваем барацьбу»: байцы палка Каліноўскага звярнуліся да беларусаў

22.01.2023 политика
«Мы працягваем барацьбу»: байцы палка Каліноўскага звярнуліся да беларусаў

160 гадоў таму пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстанне.

22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасейскае паўстанне, пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага звярнуліся ў гэты дзень да беларусаў:

- Каго любіш?

- Люблю Беларусь!

- То, узаемна!

160 гадоў таму, нашыя продкі змагаліся за сваю культуру, за сваю ідэнтычнасць, за права панаваць на сваёй зямлі. 160 гадоў таму, яны ўзялі ў рукі зброю. 160 гадоў таму, расейская імперыя скаланулася і даведалася, што ёсць беларусы!

Цяпер ужо мы працягваем барацьбу з усё той жа крыважэрнай імперыяй, якая тады не вывучыла ўрок гісторыі. Якая тады не зразумела, што існуюць народы не гатовыя жыць пад яе прыгнётам.

Цяпер, як ніколі актуальна загучалі словы Кастуся Каліноўскага: «…Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тады зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе!»

Жыве Беларусь!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]