Пазней яна патлумачыла, чаму змяніла словы нацыянальнага героя.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай з нагоды 160-й гадавіны пачатку паўстання 1863—1864 гадоў
Яна згадала Кастуся Каліноўскага і яго словы.
«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады».
У арыгінале цытата Каліноўскага цытата гучала так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».
Пасля таго, як у сацсетках пачалі крытыкаваць Ціханоўскую, яна (патлумачылаhttps://t.me/tsikhanouskaya/3065, чаму адцэнзуравала знакамітую цытату:
«Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.
Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.
І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія — агрэсар, Лукашэнка і Пуцін — ваенныя злачынцы».