Нідэрланды працягнуць усебаковую падтрымку беларусаў як у выгнанні, так і ў самой Беларусі.
15-лютага Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафна Бергсма наведала офіс беларускага рэгіянальнага медыя МОСТ у Беластоку. Асноўная тэма сустрэчы – пытанні дапамогі беларусам у выгнанні, спрыянне вызваленню палітвязняў у Беларусі і вяртанне яе ў стан свабоднай краіны, паведамляе «Радыё Рацыя».
Кажа Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафна Бергсма:
- Мы працягваем дапамагаць журналістам, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Мы верым у тое, што вы і вашае пакаленне з’яўляецеся будучыняй Беларусі. Бо мне здаецца, калі дэмакратыя вернецца ў Беларусь, то вы будзеце дапамагаць будаваць новае жыццё.
Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафны Бергсмы, Нідэрланды працягнуць усебаковую падтрымку беларусаў як у выгнанні, так і ў самой Беларусі. Каралеўства гатовае і надалей спрыяць увядзенне новых санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі.