Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

PEN International у Міжнародны дзень роднай мовы заклікаў падтрымаць Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага

21.02.2023 политика
PEN International у Міжнародны дзень роднай мовы заклікаў падтрымаць Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага

PEN заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня палiтвязьня.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтага дня PEN International заклікаў падтрымаць беларускага пісьменьніка, праваабаронцу, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру і сябра Беларускага ПЭНу Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зьняволеньні, паведамляе «Радыё Свабода».

Як гаворыцца ў заяве PEN International, крымінальная справа ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага «зьяўляецца сымбалем таго, якія пагрозы і нападкі часта зазнаюць пісьменьнікі і журналісты па ўсім сьвеце за мірнае ажыцьцяўленьне свайго права на свабоду слова», а таксама прыкладам таго, «які прыгнёт зазнаюць пісьменьнікі і журналісты, якім не даюць выказаць сябе на іх мове карэннага народу або меншасьцяў».

На працягу ўсяго судовага працэсу Алесь Бяляцкі неаднаразова прасіў пракурора і суд весьці працэс на беларускай мове, але безвынікова.

PEN International заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і зьняцьця ўсіх абвінавачваньняў супраць яго, а таксама прапануе:

зьвярнуцца да беларускіх уладаў, з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага, зьняць з яго абвінавачваньні, а да яго вызваленьня забясьпечыць яму рэгулярныя зносіны зь сям'ёй, адвакатамі і адэкватнае мэдыцынскае абслугоўваньне; а таксама заклікаць улады выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцыі і мірных сходаў для ўсіх.

пісаць паведамленьні салідарнасьці Алесю Бяляцкаму па адрасе:

Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

СІЗА-1, вуліца Валадарскага 2, 220030, Мінск, Беларусь

публікаваць артыкулы і меркаваньні ў нацыянальнай ці мясцовай прэсе, якія асьвятляюць справу Алеся Бяляцкага і стан свабоды слова ў Беларусі;

дзяліцца інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #AlesBialiatski і #FreeViasna.

Разгляд крымінальнай справы супраць Бяляцкага, а таксама яго намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча і праваабаронцы Дзьмітрыя Салаўёва (у парадку спэцыяльнай вытворчасьці) пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Менску 5 студзеня.

Іх абвінавачваюць у кантрабандзе – незаконным перамяшчэньні праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай (ч. 4 арт. 228 КК) і фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 2 арт. 342 КК).

Дзяржаўны абвінаваўца Аляксей Кароль на пасяджэньні 9 лютага запатрабаваў асудзіць Бяляцкага на 12 гадоў калёніі, Стэфановіча – на 11, Лабковіча – на 9. Салаўёва, якога судзяць завочна, ён прапанаваў прысудзіць да 10 гадоў калёніі.

Згаданых праваабаронцаў, апрача Салаўёва, затрымалі 14 ліпеня 2021 года паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). У верасьні 2022 году справа па гэтым артыкуле была спыненая, але праваабаронцам выставілі абвінавачаньне паводле арт. 228 і 342 КК.

7 кастрычніка 2022 году Бяляцкі разам з праваабарончымі арганізацыямі «Мэмарыял» (Расея) і «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» (Украіна) быў абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]