Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Брэнд Менску будуць ствараць расейцы і брытанцы

23.08.2011 общество
Брэнд Менску будуць ствараць расейцы і брытанцы

Менскі гарвыканкам шукае грошай на працу замежных іміджмейкераў.

Чыноўнікі рыхтуюць тэхнічна-эканамічнае абгрунтаванне стварэння брэнду беларускай сталіцы. “Зыходзячы з яго і будзе вызначаная сума, якую мы гатовыя выдаткаваць на распрацаванне турыстычнага стылю і яго распаўсюд, – патлумачылі ў “Інфармацыйна-турыстычным цэнтры “Менск”. – Ужо вызначана, што брэнд стартуе да чэмпіянату свету па хакеі – 2014. Ад гэтага часу ён будзе стала прэзентаваць сталіцу”.

Менгарвыканкам аддае перавагу дзвюм замежным кампаніям – расейскай і брытанскай, але пакуль не вызначаны каштарыс, імёнаў не называюць, паведамляе Белсат.

Нагадаем, што замежныя кампаніі дагэтуль ужо спрабавалі прасунуць імідж Беларусі за мяжою. У свой час брытанскае выдавецтва “Bradt” і французскае агенцтва “Petit Futé” распрацоўвалі буклеты і даведнікі, прысвечаныя турыстычнаму патэнцыялу нашай краіны, але станоўчага эфекту ад іхнай дзейнасці не зафіксавала нават Нацыянальнае агенцтва турызму, якое было партнёрам з боку нашай дзяржавы.

Заснавальнік беларускага выдавецтва “РыфТур” Сяргей Плыткевіч мяркуе, што годная рэклама Беларусі з’явіцца толькі тады, калі зменіцца стаўленне дзяржавы да прыватнага бізнесу – калі бізнес будзе ўспрымацца як роўны партнёр, а бізнесоўцы будуць рэкламаваць сваю краіну як уласны турыстычны прадукт. “І ніхто лепш за саміх беларусаў гэтага не зробіць, – лічыць ён. – Што і казаць: Беларусь – спецыфічная краіна – з падвойнаю гісторыяй, ідэалогіяй і палярнымі поглядамі. Трэба не адзін год пражыць тут, каб зразумець, у чым цымус”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]