На пераклад пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну спатрэбілася 12 гадоў.
З’явіўся новы беларускі пераклад Бібліі. Пра новы беларускі пераклад Бібліі паведаміў сам Антоні Бокун на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле пастара, ён пачаў працу ў 2011 годзе, Новы Запавет перакладаў з грэчаскай мовы, Стары Запавет — з іўрыту. Пераклад ужо даступны ў электроннай форме праз мабільны дадатак Bible App і размешчаны на шэрагу сайтаў.