Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мэр Вашынгтона абвесцiла 25 сакавiка Днём Волi

17.03.2023 политика
Мэр Вашынгтона абвесцiла 25 сакавiка Днём Волi

Сёлета адзначаюцца 105-я ўгодкi абвяшчэння БНР.

Мюрыэл Баўзар другi год запар абвяшчае 25 сакавiка Днём Волi (Belarus Freedom Day) па замове Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА), паведамляе «Радыё Рацыя».

«Дзень Волі Беларусі шырока адзначаецца беларусамі па ўсёй акрузе Калумбія і ва ўсім свеце з 1918 года ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

Святкаванне Дня Волі дае магчымасць беларускай дыяспары прапагандаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія. Веды аб беларускіх традыцыях і звычаях спрыяюць умацаванню сацыяльнай структуры нашай шырокай супольнасці, і ўносяць значны ўклад у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія.

Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне.

Тым самым я, Мэр Вашынгтона і акругі Калумбія, абвяшчаю 25 сакавіка Днём Волі Беларусі», – гаворыцца ў пракламацыi, падпiсанай мэрам Вашынгтона.

«У нас склалiся добрыя стасункi з мэрыяй Вашынгтона, – паведамiў Вячаслаў Бортнiк, сябра Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА). – Спадзяюся, што гэтую годную iнiцыятыву падтрымаюць мэры i iншых гарадоў».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]