На анлайн-пляцоўцы «Купалаўцаў» назбіралася пятнаццаць праектаў.
З нагоды Міжнароднага дня тэатра незалежная тэатральная група «Купалаўцы» адкрылі доступ на на сваім YouTube-канале да ўсіх пастановак.
Нагадаем, што за гэты час на анлайн-пляцоўцы «Купалаўцаў» назбіралася пятнаццаць праектаў. Ад тых самых «Тутэйшых» паводле п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, сыграных яшчэ ў Мінску у 2020 годзе, — да «Сфагнума» паводле твору Віктара Марціновіча, рэжысёрам якога выступіў Аляксандра Гарцуеў і прэм’ера якога адбылася на сцэне Драматычнага Тэатра ў Варшаве.
Ды яшчэ «Рамантычнасць», якую незалежная трупа рэалізавала ў варшаўскім Тэатры Польскім, тры чыткі праекта “Quo vadis?”, сыграныя ў Штутгарце ў Тэатры Рампэ, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» — Куплаўцы адыгралі гэты спектакль на фестывалі «Boska Komedia» ў Кракаве… Столькі новых сцен, гарадоў, новых выклікаў… Столькі намаганняў заставацца з гледачом, быць у часе і быць, перараджацца Тэатрам, непарыўна звязаным з Беларуссю. Гісторыя «Купалаўцаў» пішацца нягледзячы ні на што.
Сёння незалежная трупа гэтаксама павіншавала сваіх гледачоў і новым выпускам праекта «Тэатр К у горадзе М». У трэцяй частцы праекта — «Аўстэрыя» — «колішняя жыхарка літаратурнага-драматургічнага паддашка» Вольга Бабкова распавяла пра яшчэ адзін куточак тэатральнай прасторы — кавярню «тэатра «К». Кавярня таксама, як іншыя «жывыя» сцены тэатра, мае свае — цікаўныя і пяшчотныя — гісторыі.
Глядзець праекты «Купалаўцаў» можна тут.