Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч: Вялікдзень заўсёды дае нам сілы пераадольваць цяжкасьці

09.04.2023 общество
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч: Вялікдзень заўсёды дае нам сілы пераадольваць цяжкасьці

Пасха Пана заўсёды нясе нам сьвятло, якое расьсейвае цемру.

Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі зьвярнуўся да беларускіх каталіцкіх вернікаў зь велікодным пасланьнем, пiша catholic.by.

У сваім звароце Антэ Ёзіч паўтарыў словы Эвангельля: «Хрыстус уваскрос. Сапраўды ўваскрос».

«Гэтае абвяшчэньне мы чуем ня толькі ў касьцёлах, але і ў кожнай веруючай сям’і, якая сьвяткуе Вялікдзень.

Другую фразу — „Супакой вам“ — уваскрослы Езус скіраваў да сваіх спалоханых і засмучаных вучняў, таму што яны страцілі свайго Настаўніка. Многія людзі ў сьвеце па-ранейшаму напалоханыя і занепакоеныя землятрусамі, пандэміямі, войнамі, сваёй нявызначанай будучыняй, з-за чаго многія адчуваюць няўпэўненасьць і непакояцца за сваё мірнае жыцьцё. У выніку многія людзі вырашылі пакінуць свае краіны ў пошуках лепшага жыцьця», — сказаў Ёзіч у пасланьні.

Апостальскі нунцый дадаў, што зараз чалавецтва ставіць перад сабою пытаньне, як пераадолець зло ў сьвеце, якое прыносіць столькі няшчасьцяў, войнаў і іншых формаў насільля, што кідаюць мільёны людзей у выгнаньне, забіраюць чалавечыя жыцьці і зьнішчаюць маёмасьць, правакуюць эксплюатацыю і бесчалавечнае абыходжаньне са слабымі?

«Цяжкасьці і крызісы, якія мы перажываем у сучасным грамадзтве, не павінны быць прычынай расчараваньня, таму што Пасха Пана заўсёды нясе нам сьвятло, якое расьсейвае цемру. Вялікдзень заўсёды дае нам сілы пераадольваць цяжкасьці і заставацца вернымі свайму пакліканьню».

Таксама Антэ Ёзіч павіншаваў усіх праваслаўных вернікаў, якія адзначаюць Вялікдзень паводле юліянскага календара, і пажадаў ім шчодрага Божага бласлаўленьня.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]