Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Толькі Хрыстос можа зняць камень з нашай душы»

16.04.2023 общество
«Толькі Хрыстос можа зняць камень з нашай душы»

Велікоднае пасланне архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Антонія беларускім вернікам.

Архіяпіскап гарадзенскі і ваўкавыскі Антоні з нагоды свята Светлага Уваскрасення Хрыстовага заклікаў вернікаў Праваслаўнае Царквы памятаць словы Збаўцы, які пайшоў на крыж, ахвяруючы сябе усім людзім.

Між іншым, згадаў Уладыка ў сваім віншаванні слова апостала Паўла, якое вельмі адпавядае нашаму часу.

– Ніхто з нас не жыве дзеля сябе. А калі жывём – для Госпада жывём. Калі паміраем – для Госпада паміраем. Хто ў Хрысце – той пяройдзе ад смерці ў жыццё. А галоўнае на гэтым шляху – паспрабаваць прытрымлівацца слоў Апостала і жыць не для сябе, але для Бога і бліжніх.

Кананічным вобразам уваскрасення Хрыстовага ў праваслаўнай традыцыі з’яўляецца ікона «Сышэсце ў пекла». Тое, што выяўлена на ёй, мае да нас самае непасрэднае дачыненне. Ведай, дамавіна сэрца, там пахаваныя і ўтрымліваюцца ў апраметнай цемры твой розум і твае думкі...

Толькі Хрыстос можа зняць камень з труны нашай душы, вызваліць і вывесці на святло з душы нашы пачуцці, волю і розум. Гэта адбудзецца, калі мы даверымся Збаўцу, яго творчай сіле, якая пераўтварае грубы матэрыял сэрцаў чалавечых ва ўнікальныя творы Божага мастацтва...

Хрыстос Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]