Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі»

22.04.2023 общество
«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі»

За што мы шануем уладыку Арцемія.

Гісторык Аляксандр Пашкевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выказаўся пра гістарычную ролю былога гродзенскага архіепіскапа Арцемія, вестка пра смерць якога прыйшла сёння.

Уладыка Арцемій у 2020 годзе на практыцы паспрабаваў увасобіць ідэальны вобраз той Царквы, якой яна, на думку, я мяркую, вельмі многіх, павінна быць.

Найбольш каштоўным і ўражальным гэта было ў тым ліку і таму, што акурат ад іерархаў той Царквы, да якой належаў ён, такога мала хто чакаў — згодніцкая пазіцыя іншых епіскапаў выглядала куды больш прадказальнай, чаканай і нават у пэўным сэнсе натуральнай.

Калегі Арцемія зрабілі тады і робяць усё ад іх залежнае цяпер, каб давесці, што ўвасоблены ім вобраз Царквы — памылковы і шкодны, што насамрэч яна зусім не такая. І старанні іх небеспаспяховыя, трэба сказаць. Але архіепіскапа Арцемія гэта ўжо не тычыцца.

Ён у пераломны час зрабіў свой свядомы асабісты выбар і, самае галоўнае, — ад яго не адступіўся ды годна датрымаў да канца. Страціўшы высокае становішча, захаваў сумленне, павагу да сябе з боку нават зусім не рэлігійнай часткі грамадства і, што таксама немалаважна, месца ў гісторыі.

Думаю, для яго асабіста апошняе таксама было вельмі важным. З нешматлікіх інтэрв'ю, дадзеных ужо пасля адхілення, гэта добра відаць.

Ды ён нават і прамым тэкстам казаў: «Не важны пачатак, важны канец. Госпадзе, як хочацца памерці, каб не было сорамна, што я святар!»

І яму гэта несумненна ўдалося. Вечная памяць!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]