Фотарэпартаж.
У Вільні прайшла акцыя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Каля 300 чалавек прайшлі шэсьцем ад Лукіскай плошчы да амбасады Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».
Удзельнікі акцыі разгарнулі вялізныя нацыянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і Літвы, а таксама плякаты і транспаранты супраць ядзернай энэргетыкі і ядзернай зброі. Група людзей у форме сілавікоў прынесла імправізаваную ракету да расейскай амбасады.