Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Свет пабачыла кніга ўспамінаў пра першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка

27.04.2023 общество
Свет пабачыла кніга ўспамінаў пра першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка

Усё жыццё кардынала, з семінарскіх часоў, неразрыўна звязанае з Пінскам.

Свет пабачыла кніга ўспамінаў «Мяне заўсёды ратавала вера…» пра першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка. Ініцыятыва належыць менскаму выдавецтву «Pro Christo», паведамляе «Радыё Рацыя».

Укладальнікі сабралі ўспаміны, якія друкаваліся на старонках каталіцкіх часопісаў.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што жыхары Пінска добра ведалі Свёнтка не толькі, як душпастара:

– Усім было вядома пра такое хобі Казіміра Свёнтка, як фатаграфаванне і здымкі на камеру. Унікальныя кадры, на якіх мы можам пабачыць горад, якога ўжо няма. Вельмі важныя яго каментары, адносна яго захаплення паляваннем. Але якім паляваннем. Ён хадзіў з Яўгеніюшам Смолкам на паляванне. Той сапраўды займаўся паляваннем, а Свёнтэк займаўся фотапаляваннем.

Усё доўгае жыццё кардынала, з семінарскіх часоў, неразрыўна звязанае з Пінскам, дзе ён і спачыў у 2011 годзе. У горад над Пінай Свёнтэк вярнуўся ў 1954 годзе пасля дзесяці гадоў зняволення ў сталінскіх лагерах. Тут і адраджаў каталіцкую парафію.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]