Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памерла знакамітая чэшская дысідэнтка Петрушка Шустрава

Памерла знакамітая чэшская дысідэнтка Петрушка Шустрава

Яна была адным з трох афіцыйных прадстаўнікоў чэхаславацкай «Хартыі-77».

Ззнакамітая чэшская дысідэнтка Петрушка Шустрава памерла ў суботу, 6 мая, ва ўзросце 75 гадоў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яна нарадзілася 17 мая 1947 года ў Празе. У маладосці была трацкісткай, працавала прыбіральшчыцай на пошце і рэдагавала самвыдат.

Атрымала два гады за распаўсюд улётак у 1969 годзе пасля Пражскай вясны, была адным з трох афіцыйных прадстаўнікоў «Хартыі-77», пасля Аксамітнай рэвалюцыі пабывала нават намеснікам міністра ўнутраных спраў, распрацоўвала закон аб люстрацыі, які ў Чэхіі быў вельмі строгі.

«У 1969 годзе падчас арышту з мяне здзекаваўся адзін супрацоўнік. Я тады крыкнула: «Гэта вам дарма не пройдзе, гэта вам адгукнецца». І вось падчас люстрацыі перада мной сядзіць той самы чалавек, і я нагадваю яму: «Я ж вам казала, пан супрацоўнік». Ён не тое што пазнаў мяне, ён спалохаўся. Але чаго яму было баяцца? Максімум, што мы маглі зрабіць, — звольніць абвінавачанага ў злачынствах са спецслужбаў і пазбавіць падвышанай службовай пенсіі», — згадвала яна пазней.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]