Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Полк Каліноўскага паведаміў пра раненьні сваіх ваяроў

08.05.2023 политика
Полк Каліноўскага паведаміў пра раненьні сваіх ваяроў

Iх жыцьцю нічога не пагражае.

Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што на мінулым тыдні былі параненыя ваяры батальёнаў «Волат» і «Літвін», але іх жыцьцю нічога не пагражае, паведамляе «Радыё Свабода».

На мінулым тыдні батальёны «Волат» і «Літвін» беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага «працавалі разам на адным з найгарачэйшых кірункаў фронту», паведаміла на брыфінгу 8 траўня афіцыйная прадстаўніца палка Крысьціна «Чабор» Станкевіч.

«На жаль, у абодвух батальёнах ёсьць параненыя. Цяпер іх жыцьцю нічога не пагражае», — адзначыла яна.

Паводле слоў Станкевіч, палкавое падразьдзяленьне БПЛА імя Мікіты Крыўцова «займалася маніторынгам перасоўваньня ворага і карэктавала агонь па выяўленых цэлях на адной з найгарачэйшых ліній сутыкненьня».

«Таксама эфэктыўна адпрацавалі пілёты на новых „крылах“ (дронах), якія заляталі непасрэдна ў тыл акупанта, — сказала „Чабор“. — У выніку працы ўжо выяўленыя дзясяткі месцаў захоўваньня цяжкой артылерыі, склады і агнявыя пазыцыі ворага. Уся інфармацыя перадаецца ў штаб для плянаваньня далейшых дзеяньняў».

«Мэдычная рота працягвае аказваць бесьперапынную падтрымку ўсім баявым падразьдзяленьням палка. Мэханізаванае падразьдзяленьне на мінулым тыдні праводзіла выведку месцаў знаходжаньня тэхнікі, была эвакуяваная САУ (самаходная артылерыйская ўстаноўка). Таксама быў адрамантаваны танк Т-72Б», — дадала яна.

Стратаў на мінулым тыдні полк не зазнаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]