Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бацькі беларускіх школьнікаў занепакоеныя іх дыпломамі

13.06.2023 общество
Бацькі беларускіх школьнікаў занепакоеныя іх дыпломамі

Яны не давяраюць міністэрству адукацыі.

У рэдакцыю сайта Charter97 напісаў чытач з Баранавічаў:

- Днямі наша дачка Яніна закончыла 10 класаў. Праз год, калі ўсё будзе добра,

яна атрымае дыплом аб сярэдняй адукацыі. Вось толькі бянтэжыць, што дыплом той

можа быць на трасянцы.

«Вялікія знаўцы» ўсіх навук у новых узорах атэстатаў і дыпломаў замест слова «прозвішча» напісалі «фамілія». Людцы заўважылі ды пачалі рагатаць. На добры лад у Міністэрстве адукацыі маглі б прызнаць відавочную памылку. Маўляў, маладая неспрактыкаваная супрацоўніца схібіла (яна ўжо пакараная).

Аднак замест гэтага грамада ўбачыла ліст, падпісаны намеснікам міністра нейкім Кадлубаем, з тлумачэннем, што ў беларускай мове можна ўжываць слова «фамілія». Шчыра дзякуем таварышу намесніку за «разяснение» (так і напісана ў расейскамоўным лісце). Вось толькі ў нашай мове «фамілія» мае не тое значэнне, што ў расейскай мове «фамилия». У нас гэтае слова значыць род, сям’я.

Спрабую ўявіць люстраную сітуацыю. Вось калі б у расейскамоўнай версіі дыплома замест слова «фамилия» напісалі б «прозвище». А ў адказ на заўвагі адпаведная службовая асоба напісала б, што тлумачальны слоўнік расейскай мовы слова «прозвище» ўжываць дазваляе.

Смех дый годзе! Ну калі кепска ведаеце беларускую мову (іншыя, відаць, таксама), то не палянуйцеся хаця б у слоўнік зазірнуць. Балазе, яны цяпер усе даступныя ў інтэрнэце.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]