Першы пройдзе ўжо ў гэтую суботу.
24 чэрвеня ў цэнтры Варшавы пройдзе прэзентацыя ландшафтнага квэста пад агульнай назвай «Знайдзi Чарадзея ў Варшаве» («Find the Sorcerer in Warsaw»).
Як сайту Charter97 паведамілі арганізатары квэсту, суботняя гульня стартуе ад помнiка Адаму Мiцкевiчу а 19:00.
Стваральнiкам гэтага квэставага гульнявога фармату выступiў вядомы беларускi музыка, кампазiтар i стваральнiк квэставых гульняў Раман Арлоў. Падкрэсліваецца, што квэсты правераць iнтэлектуальныя магчымасцi гульцоў, веданне гiсторыi Польшчы i Беларусi, мiфалогii розных народаў, а таксама фiзычныя кандыцыi.
Па промакодзе хартыя97 удзел 24 чэрвеня каштуе 30 злотых. Аплата гатоўкай на месцы.
На гульню лепей папярэдне зарэгiстравацца праз асабiстыя ў Facebook Рамана Арлова.