Заснаваны ў 1792 годзе, ордэн з'яўляўся вышэйшай ваеннай узнагародай Рэчы Паспалітай.
Virtuti Militari — на лаціне «Ваенная цнота» — быў заснаваны вялікім князем літоўскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім 22 чэрвеня 1792 году падчас змаганьня за само існаваньне Рэчы Паспалітай. Адвечны вораг — Расея — імкнулася зьнішчыць нашую радзіму, піша «Новы час».
Тадэвуш Касьцюшка, кавалер ордэнуОрдэн служыў маяком надзеі і адвагі, калі нацыя змагалася за захаваньне свайго суверэнітэту супраць варожых сілаў. Узнагароды ўручаліся тым, хто праявіў выключную мужнасьць перад абліччам ворага.
Першапачаткова прызначаны для ўшанаваньня афіцэраў і жаўнераў Рэчы Паспалітай за іх адвагу, ён хутка перарос у знак адрозьненьня ня толькі за асаблівую доблесьць, але таксама за лідэрства і тактычную дальнабачнасьць.
Спачатку ордэн быў створаны толькі ў двух клясах, але ў хуткім часе ён ператварыўся ў сыстэму з пяці клясаў адрозьненьня: Вялікі крыж, Камандорскі крыж, Рыцарскі крыж, Залаты крыж і Срэбны крыж. Розныя катэгорыі дазволілі атрымаць больш шырокі дыяпазон прызнаньня, гарантуючы, што ні адзін акт адвагі, ахвярнасьці або лідэрства не застанецца незаўважаным.
Мэдаль Ордэну 1792 годуУ рапарце Станіславу Аўгусту Панятоўскаму пасьля пераможнай бітвы пад Зяленцамі 18 чэрвеня 1792 году кіраўнік арміі князь Юзэф Панятоўскі, брат вялікага князя і караля, запатрабаваў хуткага ўвядзеньня новага ваеннага ордэну.
Кіраўнік дзяржавы на гэта неўзабаве адгукнуўся:
«Калі дазваляе час і абставіны, я засноўваю афіцыйны інстытут ваеннага ордэну. Зараз, зь вялікай сьпешкай, я дасылаю вам 20 залатых мэдалёў, пазначаных дэвізам Virtuti Militari, для найбольш адважных афіцэраў, якія вызначыліся ў апошніх бітвах кампаніі. У далучаным сьпісе пазначана 16 асобаў, але паколькі можа здарыцца, што ёсьць яшчэ некалькі, якія ўжо заслугоўваюць гэтага знаку, я дадаю яшчэ 4 мэдалі для тых, чые імёны вы мне пакажаце.
Таксама дасылаю вам 40 срэбраных мэдалёў для ніжэйшых афіцэраў і простых жаўнераў, імёны якіх вы мне прышляце. 22 чэрвеня 1792 году».
Князь Юзэф Панятоўскі, першы кавалер ордэнуКнязь Юзэф Панятоўскі як генэрал-лейтэнант і камандуючы арміяй Кароны падчас вайны 1792 году стаў першай асобай, узнагароджанай ваенным ордэнам Virtuti Militari.
Тадэвуш Касьцюшка ў якасьці генэрал-лейтэнанта стаў другім кавалерам ордэну Virtuti Militari.
У пачатку XIX ст., пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, ордэн быў скасаваны акупацыйный расейскай уладай. Узнагароджаньні адбыліся і падчас вызвольнага паўстаньня 1830 году, але пасьля ордэн зноў быў забаронены.
Нягледзячы на гэтыя перашкоды пасьля аднаўленьня незалежнасьці часткі Рэчы Паспалітай, у выглядзе Польшчы ў 1918 годзе, ордэн таксама быў адноўлены.
Сейм Польскай Рэспублікі пастанавіў, каб кожны ордэнаносец пажыцьцёва атрымліваў гадавы ордэнскі аклад у памеры 300 злотых (у такім памеры ён выплачваўся да 1939 году). Акрамя таго, ім надавалася перавага пры надзяленьні зямлёй, пры прыёме на дзяржаўныя працы.
Юзэф Пілсудзкі, кавалер ордэнуУсе ўзнагароджаныя ордэнам Virtuti Militari ствараюць, у адпаведнасьці з Законам, братэрскую каманду пад назвай «Асамблея кавалераў ордэна Virtuti Militari» на чале з Канцлерам ордэна і Капітулам. Капітул складаўся з дванаццаці старэйшых кавалераў.
Узнагароджаньне ветэранаў паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў 1921 годзеЮзэф Пілсудзкі стаў першым Канцлерам ордэна.
Першай кабетай, якая атрымала ўзнагароду ў ХХ ст., стала Тэрэза Градзінская. Срэбраны крыж ордэна Virtuti Militari яна не здолела ўбачыць на свае вочы — ён быў нададзены пасьмяротна «за дзеяньні падчас службы, выратаваньне і вывядзеньне параненых пры адступленьні 22 жніўня 1920 году падчас вайны з Расеяй».
Тэрэза ГрадзінскаяПадчас пахаваньня 18 верасня ў Радаме прадстаўнік Войска Польскага ўручыў крыж маці Тэрэзы Градзінскай.
А самым маладым у гісторыі кавалерам ордэну стаў, таксама пасьмяротна, 13-ці гадовы Антоні Петрыкевіч. Загадам кіраўніка дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага ён быў узнагароджаны Срэбным крыжам ордэну Virtuti Militari 17 красавіка 1921 году ў Львове.
Антоні ПетрыкевічУ 1921 годзе Юзэф Пілсудзкі сустрэўся з ветэранамі паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Варшаве, дзе ва ўрачыстых абставінах уганараваў іх ордэнамі.
Падчас Другой сусьветнай вайны ўзнагарода набыла міжнародную вядомасьць, калі ёю былі ўзнагароджаныя замежныя асобы.
Пасьля стварэньня польскіх узброеных сілаў у Францыі ў 1940 годзе загадам генэрала Ўладзіслава Сікорскага ўзнагароджаньне ордэнам Virtuti Militari было адноўлена ў адпаведнасьці з палажэньнямі, якія дзейнічалі раней. Пасьля заканчэньня вайны на падставе дэкрэту прэзідэнта Польшчы ад 11 чэрвеня 1945 году было дамоўлена, што ордэн будзе ўручацца прэзыдэнтам у выгнаньні.
Знакамітыя іншаземцы, кавалеры ордэну
Дуайт Эйзэнхаўэр, герой вайны, будучы прэзыдэнт ЗША. Кіраваў высадкай саюзных войскаў у Нармандыі, а потым зьяўляўся галоўнакамандуючым узброенымі сіламі НАТА.
Дуайт ЭйзэнхаўэрБэрнард Мангомеры, брытанскі фельдмаршал, намесьнік кіраўніка сілаў НАТА ў Эўропе.
Дуглас МакАртур, адзін з найлепшых палкаводцаў часоў Другой сусьветнай вайны.
Камуністы ж з ПНР вырашылі таксама ім пакарыстацца, узнагароды камуністычнага ордэну атрымалі маршалы Жукаў, Ракасоўскі, Конеў і іншыя.
Скандал з Брэжневым
У 1974 годзе ўлады камуністычнай Польскай Народнай Рэспублікі ўзнагародзілі савецкага таварыша Леаніда Брэжнева ордэнам Virtuti Militari I ступені. У 1976 годзе ў знак пратэсту супраць гэтага даваенныя камандзіры арміі арганізавалі на Яснай Гары цырымонію ўручэньня сваіх ордэнаў Virtuti Militari.
Прэзыдэнт Рэспублікі Польшча ў выгнаньні ў Лёндане Станіслаў Астроўскі дэкрэтам ад 11 лістапада 1976 году калектыўна ўзнагародзіў ордэнам Virtuti Militari польскіх жаўнераў, забітых у Катыні і іншых невядомых месцах расстрэлаў. Крыж быў павешаны на Катынскім помніку ў Лёндане.
Указам ад 10 ліпеня 1990 году прэзыдэнт ПНР Войцэх Ярузэльскі адмяніў пастанову 1974 году аб узнагароджаньні Брэжнева Вялікім Крыжам Virtuti Militari.
Сучаснасьць
Ваенны ордэн Virtuti Militari пасьля 1989 году не ўручаўся, што зьвязана, вядома, з тым, што на сёньня Польшча не ўдзельнічае ў войнах сучаснасьці.
У 1995 годзе Капітул ордэна Virtuti Militari растлумачыў законнасьць узнагароджаньня гэтай узнагародай у пэрыяд камуністычнай Польшчы:
«Мы гучна і рашуча заяўляем, што практыка ўзнагароджаньня Virtuti Militari ўладамі Польскай Народнай Рэспублікі, ордэны, нададзеныя прадстаўнікам замежных дзяржаваў у беспрэцэдэнтнай колькасьці, зьяўляюцца абразай гонару польскага жаўнера».
26 ліпеня 2006 году прэзыдэнт Лех Качыньскі пазбавіў злачынца, Вінцэнта Раманоўскага, ордэна, які ён атрымаў у 1945 годзе. Падставай для такога рашэньня стаў перасьлед незалежніцкіх актывістаў. Як жаўнер Галоўнага ўпраўленьня інфармацыі Раманоўскі зьдзекаваўся з палітвязьняў у 1946 годзе, за што ў 1998 годзе быў асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі.