Амаль 4 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла пра рост сярэдняга заробку ў нацыянальнай эканоміцы. Ён вырас на 11,7% у параўнанні з мінулым годам. Сталі таксама вядомыя прафесіі, дзе плацяць найбольш, паведамляе партал gazeta.pl (пераклад — polskieradio.pl).
Самы высокі месячны заробак у 2022 годзе ў народнай гаспадарцы атрымалі работнікі горназдабываючай прамысловасці. Іх сярэдняя зарплата склала 11 тыс. 101 злотых без выліку падаткаў і ўзносаў, гэта значыць прыкладна 7 тыс. 898 злотых «на рукі» (4 тыс. 898 беларускіх рублёў паводле курсу НБП). Другое месца паводле сярэдняга заробку займае сектар «інфармацыя і камунікацыя» – 10 тыс. 970 злотых без выліку падаткаў і ўзносаў (6 тыс. 813 рублёў).
Найменшы сярэдні заробак «на рукі» ў памеры 3 тыс. 144 злотых атрымалі работнікі галіны «пражыванне і грамадскае харчаванне» (1 тыс. 952 рублі).
У 2022 годзе мінімальны заробак павялічыўся на 210 злотых і склаў 3 тыс. 010 злотых (1 тыс. 896 рублёў).
У Польшчы – вялікі попыт на сезонных працаўнікоў. Працадаўцы актыўна шукаюць кадры для аб'ектаў адпачынку. Асабліва ахвотна бяруць на працу студэнтаў, таму што такім чынам можна заключыць кантракты, выгадныя абодвум бакам (у Польшчы маладыя людзі да 26 гадоў не плацяць падаходнага падатку і сацыльяныя і медыцынскія ўзносы – рэд).
Шмат вакансій у галіне грамадскага харчавання, прычым заробкі тут таксама неблагія. Так, шэф-кухарам прапануецца заробак ад 8 тыс. да 12 тыс. злотых без выліку падаткаў і ўзносаў (ад 4 тыс. 968 да 7 тыс. 453 рублёў), а кухонным работнікам – нават 7 тыс. злотых у месяц (4 тыс. 347 рублёў). Таксама запрашаюцца сезонныя прадаўцы марожанага, бармены і афіцыянты.
Так, партал прыводзіць прыклад Ганны, якая летам працуе ў адным з балтыйскіх пансіянатаў. Яна – навучэнка кулінарнага тэхнікуму. Летась дзяўчына таксама працавала памочнікам на кухні. Ганна кажа, што добра зарабляла, а пражыванне і ежа былі бясплатныя. На заробленыя летам грошы яна змагла купіць патрыманую машыну. Прычым уладальніца пансіянату патэлефанавала дзяўчыне яшчэ ў сакавіку і зноўку запрасіла на працу летам. На рукі яна зарабляе каля 6 тыс. злотых у месяц (3 тыс. 726 беларускіх рублёў).
Польскія гасцініцы таксама шукаюць адміністратараў, персанал па прыёме гасцей, прыбіральшчыкаў нумароў. Дэфіцыт персаналу ў некаторых гатэлях настолькі вялікі, што ўладальнікі наймаюць людзей з Інданэзіі, Філіпін і Ганы.