Фэстываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ ладзіць трансляцыю.
Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ сёлета праходзіць у другі раз. Сёння, 24 чэрвеня, ён завяршаецца святкаваннем Купалля на пляжы ў польскай вёсцы Бандары.
Тых, хто не зможа наведаць свята аўтэнтычнай беларускай культуры, запрашаюць назіраць за канцэртам і фіналам святкавання з 19.00 па Варшаве.
Трансляцыя пройдзе тут.
У фінальным канцэрце прымуць удзел:
Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
«Чырвоныя Шпількі»;
«Журавінкі» ZHRAJA;
Капэла Алены Мялешкі (Беларусь);
Спеўны гурт з Дабрывады;
«Беларускі цуд» (Літва);
Капэла «Колісьнія» (Беларусь);
Miareža (Беларусь);
Hajda Banda / Гайда банда.