Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Каго яны намагаюцца перамагчы? Незламныя людзі, незламная краіна»

30.06.2023 политика
«Каго яны намагаюцца перамагчы? Незламныя людзі, незламная краіна»

Пранікнёны аповяд «каліноўца».

Аповяд аднаго з байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага:

- Заходжу ў вёску. Цішыня. Нібыта спакой. Але ў гэтым спакоі няма нічога жывога. Вуліцы, на якіх ад хат засталіся толькі руіны. Руіны жыцця сотняў людзей.

Гляджу на наследкі «освобожденной» вёскі, а ўнутры нястрымная злосць і пустата.

Першая хата. З чатырох сцен адна цэлая, каля якой стаіць шафа з рэчамі. Паліто, сукенка, у якіх нехта радаваўся, кахаў, жыў.

Суседняя хата, у якой, відавочна, жылі дзеці. Гэта кідаецца ў вочы па дзіцячым цацкам, якія віднеюцца з пад завалаў. На ложку фотаальбом з фотаздымкамі дзяцей, сям’і, шчасця людзей. Дзе яны цяпер? Хто ведае.

Далей зусім іншая хата. Хата з дзяцінства кожнага з нас. Хата бабулі. Хусткі, якія яна захоўвала «на свята» і набор для гарбаты. Кубкі, у якія кожнаму ўнуку бабуля налівала смачную гарбатку летам, калі прыязджалі да яе на канікулы.

Але ж што адметнае ў кожнай хаце, дык гэта іконы. Тое, што так важна для шматлікіх людзей - вера, яна тут знішчана.

«Освободители» і гэта браліся «освободить». Малітвенныя куткі проста ляжаць у руінах дахаў і сцен. Здаецца, што і лікі на іконах ужо не застаўляюць шанца рускім на ратаванне. Нічога светлага ў іх ужо даўно няма.

Напрыканцы, хата, на якой фарбай напісана «Украіна». Каго яны намагаюцца перамагчы? Незламныя людзі, незламная краіна.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]